26 красавiка 2024, Пятніца, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што выканаў мэты тысячагоддзя яшчэ да таго, як іх прыняла ААН

48
Лукашэнка заявіў, што выканаў мэты тысячагоддзя яшчэ да таго, як іх прыняла ААН
ФОТА: REUTERS

Прычым гэта ўдалося зрабіць за апошнюю пяцігодку.

Лукашэнка перакананы, што Беларусі ўдалося выканаць асобныя мэты развіцця тысячагоддзя ААН «яшчэ да іх прыняцця гэтай міжнароднай арганізацыяй», паведамляе БелаПАН.

Выступаючы на «ўсебеларускім народным сходзе» 22 чэрвеня ў Менску, ён заявіў: у Беларусі ёсць «бясспрэчныя поспехі ў галіне сацыяльнай палітыкі», што пацвярджаецца выкананнем «ужо ў 2015 годзе пэўных дэкларацый ААН - мэтаў тысячагоддзя».

«Гэта значыць, у ААН быў звярстаны нядаўна план на тысячу гадоў наперад, звязаны з выкараненнем галечы, голаду, зніжэннем дзіцячай смяротнасці, забеспячэннем пісьменнасці насельніцтва. Мы гэтага ўжо дасягнулі да прыняцця гэтага плана», - заявіў Лукашэнка.

Трэба адзначыць, што восем міжнародных мэтаў развіцця былі выпрацаваныя ў 2001 годзе. Яны тычыліся скарачэння маштабаў крайняй галечы, зніжэння дзіцячай смяротнасці, барацьбы з эпідэмічнымі захворваннямі, такімі як СНІД, а таксама пашырэння сусветнага супрацоўніцтва з мэтай устойлівага развіцця. 193 дзяржавы - чальцы ААН і 23 міжнародныя арганізацыі дамовіліся дасягнуць гэтых мэтаў да 2015 года. У канцы 2015 года міжнародная супольнасць пад эгідай ААН выпрацавала новы набор мэтаў для будучага супрацоўніцтва, якія замянілі сабой мэты развіцця тысячагоддзя. Гэтыя 17 мэтаў і 169 адпаведных задач вядомыя як мэты ўстойлівага развіцця.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках