Мэр Лондана: Брытанія ўсё роўна застанецца часткай еўрапейскага рынку
3- 24.06.2016, 12:31
- 10,750
Мэр Лондана Садзік Хан мяркуе, што паводле вынікаў рэферэндуму ў Брытаніі «прычын для панікі няма».
«Я згодны з прэм'ерам Кэмеранам з нагоды таго, што Вялікабрытанія можа выжыць і быць квітнеючай краінай па-за Еўразвязам», - сказаў Хан. «Наша краіна і наш горад застанецца найлепшым месцам у свеце для бізнэсу», - падкрэсліў ён, паведамляе РБК.
«Нягледзячы на тое, што мы пакідаем ЕЗ, ключавым момантам з'яўляецца тое, што мы застанемся часткай адзінага еўрапейскага рынку», - уважае мэр Лондана Садзік Хан.
З яго слоў, пакінуць адзіны рынак, дзе занята 500 млн чалавек, з усімі яго плюсамі ў выглядзе зоны свабоднага гандлю, было б памылкай: «Я буду намагаць перад урадам, каб гэта было асновай перамоваў з ЕЗ аб выхадзе». На думку Хана, пазіцыя Лондана на перамовах павінна ўлічвацца разам з меркаваннем Шатландыі і Паўночнай Ірландыі.