30 красавiка 2024, aўторак, 12:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Ёсуб: Улады набралі столькі пазык, што самі не ў стане разлічыцца

16
Вадзім Ёсуб: Улады набралі столькі пазык, што самі не ў стане разлічыцца
Вадзім Ёсуб
ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

Самая вялікая праблема Беларусі, на думку МВФ, - неэфектыўнасць дзяржаўнага сектара эканомікі.

Пра тое, што беларускія ўлады разлічваюць на грошы МВФ, паведаміў БелаПАН са спасылкай на ўласную інфармацыю. Паводле звестак агенцтва, макраэканамічны прагноз на будучы год як раз і мяркуе фінансавую дапамогу ад Фонду. Дагэтуль была інфармацыя, што крэдытная праграма і зусім можа прадугледжваць вылучэнне 3 млрд даляраў на тры гады. Аднак, паводле статыстыкі Мінфінансаў, на 1 траўня гэтага года вонкавая запазычанасць Беларусі склала $13,1 млрд. Яна вырасла з пачатку года на $651,7 млн. Для чаго ж нам новы крэдыт?

- Грошы нам патрэбныя для рэфінансавання старых запазычанасцяў, - тлумачыць сайту onliner.by старэйшы аналітык «Альпары» Вадзім Ёсуб. - З гэтай мэтай мы ўклалі пагадненне з ЕФСР на крэдыт $2 млрд пад развіццё эканомікі ў 2016-2018 гадах. Нагадаю, першую рату $500 млн мы атрымалі ў канцы сакавіка. Яшчэ дзве па $300 млн плануецца атрымаць да канца года. Аднак гэтых грошай не стае і не будзе ставаць. Таму што штогадовыя выплаты складаюць блізу $3 млрд.

- Сітуацыя простая, зразумелая і сумная, - прадаўжае эканаміст. - Мы ўжо набралі столькі пазык, што самастойна не ў стане разлічвацца, без значнага скарачэння золатавалютных рэзерваў. Але задача МВФ - не проста пазычыць грошы, але прапанаваць праграму рэформаў, з дапамогай якой будзе шанец у агляднай будучыні самастойна разлічыцца з назапашанымі абавязкамі або паменшыць іх цяжар. Гэта значыць, для МВФ важнае не столькі выдзяленне грошай, колькі прапанова ў рэанімацыі эканомікі. Вось пра што гаворка. Пры гэтым гаворка ідзе пра балючыя і палітычна непапулярныя рэформы.

- Але ж Беларусь ужо частку патрабаванняў выканала: павялічыла тарыфы ЖКГ і пенсійны ўзрост.

- Гэта вельмі простыя і далёка не самыя балючыя рэчы. Што такое павышэнне пенсійнага ўзросту або тарыфаў ЖКГ? Простае дзеянне - падпісанне ўказа. Усё. Што можна зрабіць росчыркам пяра, тое зрабілі. Гэта добра. Але трэба яшчэ велізарная колькасць захадаў. Таму што самая вялікая праблема Беларусі - неэфектыўнасць дзяржаўнага сектара эканомікі. Ёсць досыць вялікая колькасць хранічна неплатаздольных прадпрыемстваў. Другая праблема, звязаная з гэтым, - пагаршэнне банкаўскіх актываў.

І МВФ прапануе рэструктурызацыю. Дзесьці гэтыя прадпрыемствы трэба проста банкрутаваць, дзесьці палепшыць мэнэджмэнт, скараціць занятасць, нейкія прыватызаваць. І вось тут і конь не валяўся. Вось таму нельга правесці 10-30% са спісу рэформаў і заяўляць: «Дайце нам грошай».

Яшчэ ў асобнай часткі беларускіх чыноўнікаў ёсць такая папулярная памылка: маўляў, наладзіліся стасункі з ЕЗ, ЗША, таму яны чакаюць крэдыту. Але МВФ - не дабрачынная арганізацыя. Яна закліканая дапамагаць краінам-удзельніцам у развязанні эканамічных праблем. Гэта значыць, па сутнасці, вылечыць хваробу і на час правядзення рэформаў падтрымаць грашыма. Таму рэформы, якія трэба правесці, спрацуюць толькі ў комплексе. Калі прызначаюць пацыенту ў лякарні таблеткі і ўколы, дык вось будзь добры выконвай. Нельга адмовіцца ад уколаў, піць толькі таблеткі і спадзявацца на выздараўленне.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках