27 красавiка 2024, Субота, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: Рыхтуемся абараняць радзіму ў выпадку крымскага сцэнару

6
Беларускія добраахвотнікі ва Украіне: Рыхтуемся абараняць радзіму ў выпадку крымскага сцэнару
ФОТА: ЗМІЦЕР ПАЛОЙКА VIA FACEBOOK

Байцы тактычнай групы «Беларусь» не спяшаюцца з атрыманнем украінскіх вайсковых білетаў, каб захаваць «свабоду манеўру».

Беларускім добраахвотнікам на Данбасе нядаўна пачалі выдаваць вайсковыя білеты.

«Цяпер будзем абараняць Украіну афіцыйна», - каментуе на Facebook Тактычная група «Беларусь», добраахвотнікі якой ваююць на Данбасе на ўкраінскім боку, але не ў складзе Узброеных сіл Украіны.

«Змена заканадаўства дае магчымасць для замежнікаў праходзіць службу ва УСУ афіцыйна, - распавёў «Радыё Свабода» баец тактычнай групы «Беларусь» Якуб Хмара. - Мы наважылі пратэставаць магчымасці службы ў войску Украіны паводле кантракту. Вайсковы білет дае ўсе правы, якія мае ўкраінскі вайсковец: заробак, лячэнне, сацыяльнае забеспячэнне. Адначасова ён замяняе від на жыхарства, да моманту заканчэння кантракту».

Пакуль толькі адзін баец тактычнай групы атрымаў украінскі вайсковы білет і пачаў службу.

«Калі будзе неабходнасць, - кажа Хмара, - на кантракт з афіцыйным войскам пойдуць і іншыя. Але пакуль ёсць магчымасць ваяваць як цяпер, у якасці добраахвотнікаў, большасць застанецца добраахвотнікамі».

Афіцыйная служба, на яго думку, «дае як шэраг плюсаў, так і накладае пэўныя абмежаванні», а ў добраахвотнікаў «захоўваецца свабода манеўру».

«Існуе вялікая пагроза паўтарэння ў Беларусі крымскага або данбаскага сцэнару, мы рыхтуемся да гэтых падзеяў і захоўваем мабільнасць, - дадае Якуб Хмара. - Мы ведаем, што ў выпадку небяспекі нам дапамогуць украінскія добраахвотнікі, але беларускі народ сам павінен абараняць незалежнасць. Мы разумеем, што развязанне пытання нашай незалежнасці завязана цяпер на Украіну».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках