2 траўня 2024, Чацвер, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацапытанне: Расейцы адчуваюць, што бяднеюць

18
Сацапытанне: Расейцы адчуваюць, што бяднеюць

Кожнай другой сям'і з дзецьмі не стае сродкаў на абавязковыя плацяжы, а 13% не ў стане купляць неабходныя лекі.

За апошнія тры месяцы 38% расейцаў сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасцямі, якія не дазволілі ім аплаціць абавязковыя выплаты. Такія звесткі паказала апытанне, праведзенае на замову Вышэйшай школы эканомікі (ВШЭ), паведамляе gordonua.com.

Часцей за ўсё жыхары РФ затрымлівалі аплату жыллёва-камунальных паслуг (24% апытаных), а 13% не змаглі набыць прызначаныя лекарам лекі для неадкладнага лячэння. Яшчэ 12% не змаглі своечасова выплаціць крэдыт.

Найбольшыя праблемы з плацежаздольнасцю ў сем'ях з дзецьмі. Паводле звестак экспертаў ВШЭ, фінансавыя праблемы маюць 45% сем'яў з адным дзіцем і 55% - з двума і больш дзецьмі. Сям'і, дзе галоўная крыніца даходу - заробак, сутыкаюцца з фінансавымі цяжкасцямі часцей, чым людзі, якія жывуць на пенсію або сацыяльныя дапамогі.

Са студзеня 2015 года суб'ектыўная адзнака спажывецкіх магчымасцяў расейцаў таксама ссоўваецца ў бок беднасці (ёсць грошы на ежу, але не адзежу) і крайняй беднасці (грошай не стае нават на ежу). У траўні доля бедных паводле самаацэнкі матэрыяльнага становішча (дрэннае і вельмі дрэннае) была 21%, а нястачу грошай на ежу або адзежу адчувалі 40% грамадзян.

Пры гэтым, паводле звестак Расстата, лік бедных расейцаў у I квартале 2016 года зменшыўся. Самымі папулярнымі спосабамі прыстасавацца да крызісу сярод расейцаў з'яўляецца купля больш танных тавараў (38%), адмова ад пакупак некаторых тавараў (30%), а таксама пошук падзаробкаў (16%) або пашырэнне асабістай падсобнай гаспадаркі (15%).

Дадатковы заробак часцей за ўсё шукаюць людзі, якія жывуць на заробак. Атрымальнікі пенсій і дапамог часцей абмяжоўваюць сваё спажыванне. Блізу 40% сем'яў, якія лічаць сябе беднымі, не разлічваюць справіцца з матэрыяльнымі цяжкасцямі без дапамогі дзяржавы.

Сітуацыя ў эканоміцы Расеі пагоршылася праз увядзенне краінамі Захаду санкцый у 2014 годзе (у адказ на вайсковую агрэсію ў дачыненні да Украіны) і падзення цэнаў на нафту. Паводле звестак МВФ, у цэлым у выніку санкцый расейская эканоміка можа страціць да 9% УБП, у краіне чакаецца далейшае зніжэнне інвестыцый і значны адток капіталу.

У снежні 2015 году Пуцін заявіў, што расейская эканоміка абмінула пік крызісу. У траўні гэтага года ён паўтарыў гэтую заяву.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках