26 красавiка 2024, Пятніца, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне пачалі расследаванне праз публікацыю відэа па забойстве Шарамета

1
Ва Украіне пачалі расследаванне праз публікацыю відэа па забойстве Шарамета
ПАВЕЛ ШАРАМЕТ
ФОТA: SVABODA.ORG

Украінская паліцыя пачала службовае расследаванне ў сувязі з публікацыяй відэазапісу з месца забойства журналіста Паўла Шарамета.

Пра гэта паведаміла кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Украіны Хація Дэканоідзе ў эфіры тэлеканала «112 Украіна».

Раней у інтэрнэце з'явіўся відэазапіс, на якім бачны момант выбуху аўтамабіля Шарамета. Акрамя таго, было апублікаванае відэа закладкі выбуховага прыстасавання ў машыну з камеры назірання.

«Мы разбіраемся. Па-першае, калі яно (відэа - рэд.) трапіла ад праваахоўнікаў, мы на гэты конт правядзем абавязкова службовае расследаванне, яно ўжо распачатае. Учора я дала каманду начальніку паліцыі Кіева, каб пачаць службовае расследаванне. Другое, я хачу сказаць, што калі нейкая інфармацыя аб ходзе расследаванне трапляе ў СМІ, то гэта значыць, што следства аўтаматычна ідзе назад. Кожная публічная інфармацыя, якая складае дэталі следства, і людзі абмяркоўваюць гэта ў сацыяльных сетках, эфіры, гэта замінае следству», - сказала Дэканоідзе.

Вядомы беларускі журналіст Шарамет загінуў 20 ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля. Ён блізу дзесяці гадоў працаваў на расейскай тэлевізіі, у тым ліку на Першым канале, апошнія пяць гадоў жыў у Кіеве, працаваў у інтэрнэт-выданні «Украінская праўда», а таксама на «Радыё Весці». Следства ўважае помсту за прафесійную дзейнасць галоўнай версіяй забойства журналіста.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках