26 красавiка 2024, Пятніца, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Беларусі будзе 32 градусы

Заўтра ў Беларусі будзе 32 градусы

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца гарачае надвор'е і навальніцы.

У сувязі са спякотай 26 ліпеня сіноптыкі абвяшчаюць аранжавы ўзровень небяспекі, паведамляе БелТА.

Будзе пераменная воблачнасць, уночы і раніцай слабы туман. Уночы месцамі, удзень пераважна ў заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе няўстойлівы з парывамі 3-8 метраў на секунду, удзень пры навальніцах - да 15-20 метраў на секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 17 да 22 градусаў, удзень - 27-32 градусы цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках