26 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары прэзідэнта ЗША: Трамп апярэджвае Клінтан на 3%

14
Выбары прэзідэнта ЗША: Трамп апярэджвае Клінтан на 3%

Гэта найлепшы вынік Трампа пачынаючы з верасня 2015 года - ён мае 44%.

Амерыканскія выбарцы аддаюць перавагу кандыдату ў прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Дональду Трампу перад прадстаўніцай дэмакратаў Гілары Клінтан. Такія вынікі апытання CNN/ORC, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Гэта найлепшы вынік Трампа пачынаючы з верасня 2015 года - ён мае 44% у параўнанні з 39% у кандыдаткі ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан, 9% у кандыдата ад Лібертарыянскай партыі Гэры Джонсана і 3% кандыдата ад "зялёных" Джыл Стэйн.

У апытанні, дзе прадстаўлены толькі два кандыдаты, Дональд Трамп набірае 48%, а Гілары Клінтан - 45%.

Як адзначаецца, Трамп нарасціў папулярнасць за кошт галасоў незалежных выбарцаў, якія не асацыююць сябе з пэўнай партыяй - цяпер яго падтрымліваюць 46% "незалежных" супраць 31%, які выказваўся ў ягоную падтрымку да канвента Рэспубліканскай партыі, на якім яго афіцыйна абвясцілі кандыдатам у прэзідэнты ЗША.

Затое Клінтан страціла падтрымку "незалежных" - з 34% да 28%.

Як адзначаюць сацыёлагі, пасля канвента ў Кліўлендзе рэйтынг Трампа вырас адразу на 6 адсоткавых пунктаў. І, як піша CNN, такога значнага росту рэйтынгаў не назіралася з выбараў 2000 года, калі Джордж Буш і Эл Гор пасля канвентаў нарасцілі сваю падтрымку на 8%.

Канвент Дэмакратычнай партыі адкрываецца 25 ліпеня. Чакаецца, што на ім Гілары Клінтан афіцыйна стане кандыдаткай у прэзідэнты.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках