6 траўня 2024, панядзелак, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mirum Music Festival абвясціў поўны спіс удзельнікаў

Хэдлайнерам фестывалю стане брытанская легенда эйсід-джаза Red Snapper.

Mirum Music Festival абвясціў поўны расклад выступаў музыкаў. У першы дзень, 12 жніўня, на сцэне ля Мірскага замка выступяць беларускія гурты Bonehider, Vibe clus і Cherryvata, украінцы The Hardkiss і «вагонаважатыя», а хэдлайнерам стане брытанская легенда эйсід-джаза Red Snapper. На наступны дзень для наведвальнікаў Mirumа згуляюць менчукі Navi, «Меджыкул» з Расеі, літоўцы Beissoul&Einius а таксама ўкраінскія зоркі Onuka, гаворыцца на афіцыйнай старонцы фестывалю.

Як распавядаў арганізатар фестывалю Ягор Захарка, яны рыхтуюць вельмі шмат сюрпрызаў, сярод якіх арт-інсталяцыі з экспэртамі ў гэтай галіне і адукацыйна-забаўляльная частка з удзелам спікераў. Акрамя таго, будзе пашырана тэрыторыя фестывалю і ўлічаныя леташнія памылкі.

Mirum Music Festival пройдзе з 12 да 14 жніўня на лузе перад Мірскім замкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках