4 траўня 2024, Субота, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дачыненні да Уладзіміра Беражкова спынілі крымінальную справу

2
У дачыненні да Уладзіміра Беражкова спынілі крымінальную справу
УЛАДЗІМІР БЕРАЖКОЎ

Таксама зняты арышт з маёмасці экс-гендырэктара менскага «Дынама».

У генеральнай пракуратуры дырэктару дэпартамента маркетынгу і камунікацыяў БФФ Уладзіміру Беражкову была ўручана пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу і зняцці арышту з маёмасці, паведамляе «Прессбол».

Нагадаем, у жніўні 2015 года Беражкоў быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Былы генеральны мэнэджар менскага хакейнага клуба «Дзінамо» падазраваўся ў крадзяжы грашовых сродкаў клуба, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі.

У лютым 2016 году старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч заявіў, што Беражкоў цалкам кампенсаваў шкоду.

У красавіку 2016 Уладзімір Беражкоў быў выпушчаны на волю пад падпіску аб нявыездзе.

Пасля вызвалення Беражкоў на пачатку траўня ўладкаваўся ў Беларускі клуб біятлону. Супрацоўніцтва атрымалася непрацяглым - менш за месяц. «Першапачаткова казаў, што мая дзейнасць у біятлоне ажыццяўлялася не паводле кантракту, а на аснове дамовы падраду. Перада мной быў пазначаны пэўны аб'ём работ для адкрыцця медыцынскага цэнтра - цяпер яны выкананыя, тэрмін дамовы скончыўся», - растлумачыў ён.

Цяпер Уладзімір Беражкоў працуе дырэктарам дэпартамента маркетынгу і камунікацыяў Беларускай федэрацыі футбола.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках