28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лябедзька: «Выбары» - гэта лахатрон

18
Лябедзька: «Выбары» - гэта лахатрон
Анатоль Лябедзька
Фотa: RFE/RL

Абсалютна недапушчальна ў дачыненні да чарговага спектаклю уладаў выкарыстоўваць паняцці «выбары» і «парламент».

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

- Грамадзянскія кампаніі назірання за «выбарамі» ўжо зафіксавалі шмат парушэнняў, а ў выбаркамы прайшлі толькі ў правінцыі лічаныя актывісты апазіцыі. У Менску ад назірання адхілілі і вас. Які ж сэнс удзелу ў чарговым дрэнным спектаклі?

- Мы паставілі абсалютна зразумелыя і рэалістычныя задачы. Першае - паказаць людзям у варунках жорсткага эканамічнага і фінансавага крызісу палітыка-эканамічную альтэрнатыву. З выбаршчыкамі трэба размаўляць, дыскутаваць і пераконваць, што менавіта лукашэнкаўская «сацыяльна арыентаваная мадэль» завяла краіну ў тупік.

Абсалютна няправільна ў дачыненні да сённяшняй Беларусі выкарыстаць паняцці «выбары» і «парламент».

Таму я заўсёды кажу, што бяру ўдзел у палітычнай ці выбарчай кампаніі. Як чалавек, які двойчы быў дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-13 скліканняў, я ніколі не ўжываў да лукашэнкаўскай «палаткі» слова парламент. У 90-х людзей выбіралі, хоць і дрэнна, але лічылі галасы.

Адсюль другая задача - сабраць факты для доказу таго, што праводзіцца агульнадзяржаўны выбарчы лахатрон, далёкі ад стандартаў АБСЕ.

У кожнай акрузе ўлады могуць выставіць і 5, і 8 прымусовых дублёраў. Там жа будуць і структуры Гайдукевіча, і Улаховіча, а цяпер і «Гавары праўду». Што можам мы?

Роўна столькі, колькі выйдзе нам з мегафонамі на тыя ж «тэматычныя» пікеты. Успомню і прысвечаныя «зніклым» палітыкам, і аштрафаваным журналістам-фрылансерам, калі экс-падпалкоўнік Мікалай Казлоў тэлевізар з выявай БТ выкінуў на сметнік.

І збор той тысячы подпісаў, каб стаць кандыдатам - для нас не самамэта. У Бярозе Аляксандр Кабанаў сабраў іх. Але ён, як і іншыя, можа, упершыню, не хаваючыся, выйсці і публічна сказаць людзям у поўны голас - «я з апазіцыі, мы мяркуем, што ўладу трэба мяняць рэгулярна, як памперсы. Падтрымайце нас і нашу праграму, бо мы ведаем, што рабіць!».

І людзі свядома ставілі подпісы за альтэрнатыву. Пры тым, што ў іх падсвядомасці сядзяць страх, самацэнзура.

Асабіста мая галоўная выснова пасля апошніх падарожжаў у 20 рэгіёнаў: колькасць людзей, якія не падтрымліваюць уладу і хочуць пераменаў, проста велічэзная.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках