28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вазкі ў «Кароне» з 1 жніўня будуць выдаваць за манеты

25

Каб атрымаць вазок, пакупнікам трэба будзе пакінуць у манетным прыймальніку «заклад» - 50 капеек (ці 5 тысяч рублёў у старых грошах).

Вазкі ў гіпермаркетах «Карона» з 1 жніўня будуць выдаваць за манеты. Аб'явы аб гэтым змешчаныя ў крамах сеткі. Каб атрымаць вазок, пакупнікам трэба будзе пакінуць у манетным прыймальніку «заклад» - 50 капеек (ці 5 тысяч рублёў у старых грошах).

Калі дробязі няма, трэба звярнуцца ў інфацэнтр для размену. Каб вярнуць манету, трэба будзе паставіць вазок на месца.

Такія сістэмы працуюць у шмат якіх еўрапейскіх крамах, аднак у Беларусі іх нельга было ўкараніць праз адсутнасць у абарачэнні металічных грошай.

Дарэчы, у «Кароне» аб рыхтаванай навацыі папярэджвалі яшчэ напярэдадні дэнамінацыі.

- Такі прынцып працы – агульная сусветная практыка, якая дазваляе не зарабіць, а захаваць парадак на тэрыторыі гандлёвых аб'ектаў і паркоўках, - распавядала тады Вольга Ананіч, начальніца аддзела маркетынгу, службы развіцця раздробнага гандлю ТАА «Тытунь-інвест» (сетка ГЦ «Карона» і ГЦ «Замак»).

А вось камеры захоўвання ў краме будуць працаваць паводле старых правілаў - з ключамі і без закладу.

Выдачу вазкоў за пакінутыя ў заклад капейкі планавалі выкарыстаць і іншыя гандлёвыя сеткі, адзначае tut.by.

Нагадаем, з 1 ліпеня ў «Кароне» пакінулі выдаваць дармовыя мяшкі на касах.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках