26 красавiка 2024, Пятніца, 13:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала першую перамогу

3
Новая каманда Віктара Ганчарэнкі атрымала першую перамогу

«Уфа» атрымала першую перамогу ў футбольнай прэм'ер-лізе чэмпіянату Расеі пад кіраўніцтвам беларускага спецыяліста.

Віктар Ганчарэнка прыняў башкірскую каманду на пачатку чэрвеня.

У матчы 5-га туру ўфімцы ў гасцях ўзялі верх над самарскімі «Крыламі Саветаў», паведамляе sport.tut.by.

«Крылы Саветаў» – «Уфа» – 0 : 1

Гол: 0 : 1 – Сільвестр Ігбун (83, з пенальці).

Папярэджанні: Чачыеў (66) – Стоцкі (50), Алікін (61, 87), Зубараў (65), Кротаў (86), Шелія (90 + 4).

Выдаленне: Алікін (87).

Удары: 11 – 4

Удары ў створ брамы: 3 – 2.

Штангі (перакладзіны): 1 – 0.

Валоданне мячом: 63% – 37%.

Гаспадары маглі адкрыць лік на 57-й хвіліне, аднак далёкі ўдар самарскага паўабаронцы Сяргея Ткачова адбіла штанга.

Адзіны гол быў забіты з пенальці, прызначанага за фол італьянскага форварда «Крылцаў» Крысціна Паскуата, які прамой нагой заехаў у плячо нападніка «Уфы» Вячаслава Кротава. 11-метровы ўдар тэхнічна рэалізаваў нігерыйскі легіянер гасцей Сільвестр Ігбун.

Уфімцы дагульвалі матч у меншасці пасля выдалення капітана каманды Паўла Алікіна, які ў канцоўцы сустрэчы атрымаў другую жоўтую картку за фол ля самай лініі штрафной плошчы.

Беларускі нападнік «Крылаў Саветаў» Сяргей Карніленка выйшаў на замену на 85-й хвіліне.

«Уфа», атрымаўшы першую перамогу за 5 матчаў са старту чэмпіянату, набрала 4 балы і пакінула апошняе месца ў турнірнай табліцы, саштурхнуўшы на дно «Крылы Саветаў», у актыве якіх 2 балы за 5 паядынкаў.

Нагадаем, што пасля няўдалага старту ў чэмпіянаце Расеі пайшлі размовы пра тое, што беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка пакіне пасаду галоўнага трэнера «Уфы» і можа ўзначаліць сафійскі ЦСКА. Каментуючы гэтую інфармацыю ў эфіры тэлеканала «Наш футбол», Віктар Ганчарэнка адзначыў, што чуткі пра адстаўку «пайшлі з балгарскага боку» і што сам ён успрымае такія навіны з гумарам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках