1 траўня 2024, Серада, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ў Польскіх вайскова-паветраных сілаў свята

2
Сёння ў Польскіх вайскова-паветраных сілаў свята
ФОТА: PAP

Адзначаецца таксама 10-годдзе службы самалётаў F-16 у польскім войску.

У рамках урачыстасцяў арганізавана цырымонія ўзнагароджання вайскоўцаў і навукоўцаў за ўклад у развіццё польскага вайскова-паветранага флоту, паведамляе «Радыё Польшча».

Урачыстасці пачаліся набажэнствам за поспехі польскай вайсковай авіяцыі, затым адбылося адкрыццё помнікаў генералу Анджэю Бласіку і генералу Станіславу Таргошу - камандуючых Польскімі вайскова-паветранымі сіламі, а таксама прэзідэнту Леху Качыньскаму і яго жонцы, якія трагічна загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Начальнік прэс-службы 2 Крыла тактычнай авіяцыі, паручнік Гжэгаж Ясянек нагадаў, што Марыя Качыньская была «хроснай маці» самалётаў F-16 і дала ім імя «Ястраб».

У праграму свята Польскіх вайскова-паветраных сіл таксама ўключаны: пераклічка памяці, авія-шоў з удзелам самалётаў F-16, Міг-29, Су-22, гелікоптэраў, траспортных самалётаў, дэсантнікаў, парашутыстаў і вялікі канцэрт вайсковых аркестраў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках