26 красавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску праходзіць фестываль грузінскай кухні «Тбілісоба»

4
У Менску праходзіць фестываль грузінскай кухні «Тбілісоба»
ФОТА З САЙТА KP.BY

Фестываль грузінскай кухні «Тбілісоба Баржомі-2016» праходзіць 27 жніўня на плошчы Свабоды ў Менску.

Арганізатары (IDS Borjomi Belarus, амбасада Грузіі ў Беларусі і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства «Мамулі») абяцаюць багацце аўтэнтычных грузінскіх страў і знакамітага віна ад двух дзесяткаў грузінскіх і беларускіх рэстарацый, сабраных у адзін доўгі фудкорт, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, найлепшыя грузінскія шэф-кухары Менска цягам усяго дня будуць навучаць мінчукоў сакрэтам прыгатавання хінкалі, хачапуры, пхалі, чурчхелы і іншых вядомых грузінскі страў, рэцэпты якіх сабраны на інтэрнэт-рэсурсе gastroguide.borjomi.com, створаным спецыяльна да «Тбілісобе-2016» і прызначаным для аматараў гастранамічных падарожжаў.

Усяго на свяце «Тбілісоба Баржомі» арганізатары чакаюць да 20 тыс. наведвальнікаў. Гэта ўдвая больш, чым летась, паведаміў 22 жніўня на прэс-канферэнцыі першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі IDS Borjomi Georgia Леван Багдавадзе.

«Калі свята праводзіцца другі раз, гэта значыць - яно атрымалася і будзе карыстацца папулярнасцю», - мяркуе Багдавадзе. З ягоных слоў, сёлета фестываль «атрымае яшчэ большы гастранамічнае адценне». Будзе магчымасць патаптаць вінаград для віна, пастрыгчы баранчыка, саткаць дыван або зрабіць збан для віна.

Хэдлайнерам «Тбілісобы» стане папулярны ў Грузіі і еўрапейскіх клубах гурт Kahaberi&Khanums, «адзін з найлепшых электра-фолк-гуртоў краіны», адзначыў Багдавадзе. Выступіць таксама беларускі ансамбль грузінскіх танцаў «Сонечная Грузія».

ФОТА З САЙТА KP.BY
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках