26 красавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння гадавіна памяці Алеся Чаркашына

6
Сёння гадавіна памяці Алеся Чаркашына
Алесь Чаркашын

Беларускі герой АТА ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса Правага сектара.

Год таму пайшоў з жыцця 33-гадовы берасцеец Алеcь Чаркашын, экс-старшыня берасцейскай гарадской арганізацыі БХД.

«Роўна год, як у лепшы свет адышоў Тарас - Алесь Чаркашын. Я з упэўненасцю магу сцвярджаць, што сваім жыццём і чынамі ён заслужыў быць беларускім нацыянальным героям. Для мяне як і для яго блізкіх і сяброў ён застанецца жывы прынамсі ў думках і ўспамінах. Гэтыя некалькі неапублікаваных раней фота з фронту паказваюць адзін з бакоў Алеся - адвага і мужнасць. Алесь быў вельмі шматбаковым і цікавым чалавекам, спадзяюся, неўзабаве з'явіцца пра яго фільм, які раскажа нялёгкі жыццёвы шлях Алеся і яго станаўленне як асобы», - напісаў у «Фэйсбуку» рэжысёр-пастаноўшчык Антон Цялежнікаў.

У свой час Алесь Чаркашын быў членам моладзевага руху «Зубр». Таксама ён вядомы сваім актыўным удзелам у дзейнасці БХД. Алесь Чаркашын ўдзельнічаў у шэрагу акцый дэмакратычных сіл і неаднаразова затрымліваўся міліцыяй.

Памёр Алесь Чаркашын (пазыўны «Тарас») 28 жніўня ад раненняў, атрыманых у зоне АТА ва Украіне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках