6 траўня 2024, панядзелак, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зноў скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

12
Расея зноў скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь

РФ у IV квартале 2016 года плануе скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь нафтаправодным транспартам да 3 мільёнаў тон.

Як паведаміў interfax.by прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін, зацверджаны графік паставак нафты ў Беларусь у сістэме магістральных нафтаправодаў на чацвёрты квартал мяркуе пастаўку да 3 млн тон нафты. У трэцім квартале паводле графіку ў Беларусь будзе перапампавана боль за 3,5 млн тон расейскай нафты.

Такім чынам, за 2016 год у Беларусь будзе пастаўлена 18 млн тон нафты, тады як у пачатку года аб'ём паставак нафты па «трубе» чакаўся ў 23 млн тон.

Нагадаем, у трэцім квартале было вызначана скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тонаў да 3,5 млн тон. Кіраўнік Мінэнэрга Аляксандр Новак і віцэ-прэм'ер РФ Дварковіч патлумачылі, што зніжэнне звязанае з канфліктам у неаплатах Беларусі за расейскі газ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках