26 красавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перадаць «пакет Шорцу» каштуе сёння прыкладна $160

2
Перадаць «пакет Шорцу» каштуе сёння прыкладна $160
Аляксандр Таўстыка

Актывіста Аляксандра Таўстыку аштрафавалі на 35 базавых адзінак за акцыю «Шорцу пакет - заявы на пікет».

Суд Маскоўскага раёну Менску 23 верасня аштрафаваў экс-кандыдата ў «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» шостага склікання кіраўніка ГА «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Аляксандра Таўстыку на 35 базавых адзінак (735 рублёў) за акцыю для перадачы ў Менгарвыканкам апавяшчэнняў аб правядзенні перадвыбарчых пікетаў, піша БелаПАН.

Як распавёў агенцтву Таўстыка, яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт.23.34 КаАП).

26 жніўня Таўстыка і яшчэ адзін на той момант кандыдат у дэпутаты Уладзімір Падгол правялі акцыю «Шорцу пакет - заявы на пікет». Яны прыйшлі да Менгарвыканкама, трымаючы ў руках бялізнавую вяроўку, на якой былі прымацаваныя апавяшчэнні аб сустрэчах з выбаршчыкамі, а таксама сцягі тых краін, дзе ёсць участкі для галасавання ў выбарах дэпутатаў беларускага парламента. Міліцыя палічыла гэтую акцыю несанкцыянаваным мерапрыемствам.

22 верасня пенсіянер Падгол быў аштрафаваны за ўдзел у гэтай жа акцыі на 15 базавых адзінак (315 рублёў).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках