2 траўня 2024, Чацвер, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

IQ48 выпусцілі першы за 5 гадоў альбом

IQ48 выпусцілі першы за 5 гадоў альбом
Фота: facebook

Сваё 16-годдзе беларускі гурт IQ48 адзначыў онлайн-выданнем альбома «Трымай свой час».

Гурт выдаў 11 трэкаў для вольнага праслухоўвання на Soundcloud і распавёў пра альбом на tut.by. CD-версія альбома выдавацца не будзе.

Гурт называе альбом «больш сур'ёзным, чым мінулыя». «Трымай свой час» яны разглядаюць як «заканчэнне чарговага цыклу», «аўдыёсправаздачай зробленай працы». І адзначаюць, што ў альбоме шмат тэкстаў, сола, «усё адпаведна старой школе», а цяпер гэта нямодна.

У складзе гурта застаецца намінант на «Грэмі», бубнач IQ48 Антон Мацулевіч, які пад псеўданімам Tony Fadd напісаў гітовую песню «Trap Queen» амерыканскі рэпер Fetty Wap. Гурт успамінае, што намінацыя на «Грэмі» стала для астатніх нечаканасцю, бо Антон «не любіць рэкламу і паказуху», таму нікому не расказваў падрабязнасцяў. Цяпер Антон перыядычна лётае ў Лос-Анжэлес - гурт у гэты час не рэпетуе. Пераймяноўвацца ў «Tony Fadd feat IQ48» і змяняць стыль пад Tony Fadd гурт не збіраецца.

Але пасля выпуску «Трымай свой час» гурт чакае альбо «перараджэнне і нейкая іншая музыка», альбо нічога.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках