29 красавiка 2024, панядзелак, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы рэкорд: Электрамабіль Mercedes можа праехаць больш за 1300 км без падзарадкі

11
Новы рэкорд: Электрамабіль Mercedes можа праехаць больш за 1300 км без падзарадкі

Раскрытая таямніца, як гэта стала магчымым.

Электрамабіль Mercedes-Benz Vision EQXX прадаўжае ставіць рэкорды запасу ходу. Нядаўна ён прадэманстраваў, што здольны праехаць 1319 км без падзарадкі. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Mercedes-Benz.

Рэкордны заезд арганізавалі на трасе ў Аравійскай пустыні. За 14 гадзінаў 42 хвіліны новы Mercedes Vision EQXX пераадолеў 1010 км і пасля гэтага зарада батарэі выстачыла яшчэ на 309 км.

Сярэдняя хуткасць аўтапрабегу склала 49,3 км/г. Электрамабіль Mercedes Vision EQXX прадэманстраваў рэкордна нізкае энэргаспажыванне – 7,4 квт∙г на 100 км.

Фактычна электракар Mercedes пабіў уласнае ж дасягненне – у 2022 годзе ён змог прадэманстраваць запас ходу 1202 км і спажыванне 8,3 кВт∙г на 100 км. Дапамаглі палепшыць рэкорд сонечныя батарэі на даху – у пустыні яны больш эфектыўныя.

Mercedes Vision EQXX пакуль уважаецца за прататып, але ў 2025 годзе ператворыцца ў серыйную мадэль, якая стане пераемніцай Mercedes CLA.

Электрамабіль Mercedes абсталяваны 204-моцным маторам з нізкім энэргаспажываннем і надзвычай абцякальны – мае нізкі аэрадынамічны каэфіцыент 0,17.

Да таго ж, за кошт карбону электракар не вельмі цяжкі – 1750 кг. Дзякуючы такой канструкцыі ён дэманструе рэкордны запас ходу з даволі невялікай батарэяй на 100 квт∙г.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках