8 траўня 2024, Серада, 16:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэк Рыд: УСУ змогуць пайсці ў наступ у 2025 годзе

4
Джэк Рыд: УСУ змогуць пайсці ў наступ у 2025 годзе

Сэнатар ЗША назваў умову.

Выдача дадатковай дапамогі Украіне ад Злучаных Штатаў Амерыкі не забяспечыць кардынальнага прарыву ўкраінскіх вайскоўцаў на фронце, але дапаможа ім павольна адціскаць расейскіх акупантаў у гэтым годзе.

Калі амерыканскія заканадаўцы зацвердзяць выдачу дадатковай дапамогі для Украіны, то ў 2024 годзе ўкраінскія ваяры "будуць павольна адціскаць расейцаў, не кардынальна". Аб гэтым заявіў старшыня Камітэта ўзброеных сіл Сэната ЗША, сэнатар ад Дэмакратычнай партыі Джэк Рыд, размаўляючы з амерыканскімі журналістамі ў Вашынгтоне 18 сакавіка, паведамляе «Голос Америки».

Пры гэтым Рыд мяркуе, што дадатковая дапамога ад ЗША дапаможа абаронцам Украіны перайсці ў наступ у 2025 годзе.

«У наступным, 2025 годзе, павінна быць новая наступальная аперацыя, якая, спадзяюся, дазволіць ім усталяваць агнявы кантроль над Крымам... Гэта значна ўскладніць становішча расейцаў і, спадзяюся, прымусіць іх сесці за стол перамоў", – адзначыў Рыд.

Сенатар Джэк Рыд заклікаў амерыканскіх заканадаўцаў зацвердзіць дадатковае фінансаванне для Украіны.

«Мы павінны прыняць законапраект аб дадатковым фінансаванні. Мы павінны даслоўна даць ім зброю, артылерыю і боепрыпасы, каб выканаць працу», - сказаў ён.

Ён выказаў здагадку, што расейскія акупанты могуць зараз спрабаваць ціснуць на абаронцаў Украіны. Паводле яго слоў, захопнікі перайшлі да «больш звыклага для іх тыпу вайны: фіксаваныя пазіцыі, бункеры, шчыльнае мінаванне».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках