29 красавiка 2024, панядзелак, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаны найлепшы жаночы аўтамабіль 2024 года

2
Вызначаны найлепшы жаночы аўтамабіль 2024 года

Мадэлі ацэньвалі паводле васьмі розных параметраў.

8 сакавіка абвешчаны пераможца традыцыйнай акцыі Women's World Car Of The Year (Жаночы сусветны аўтамабіль года). Ім стаў электракрасовер Kia EV9. Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі, піша «Фокус».

Журы конкурсу адзначыла, што сёлета пераможцу было цяжка абраць праз высокі ўзровень усіх прэтэндэнтаў. Электрамабіль Kia EV9 перамог дзякуючы прасторнаму салону, прадуманай аэрадынаміцы і сучасным тэхналогіям.

Пераможца вызначаны з пяці мадэляў-фіналістак. Кожная з іх перамагла ў асобнай катэгорыі:

– найлепшы красовер – Kia EV9;

– найлепшы сямейны аўтамабіль – Volvo EX30;

– найлепшы вялікі аўтамабіль – BMW 5 Series;

– найлепшы эксклюзіўны аўтамабіль – Aston Martin DB12;

– найлепшы пазадарожнік / пікап Volkswagen Amarok.

Найлепшыя жаночыя аўтамабілі вызначаюць з 2010 года. Лаўрэатаў прэміі Women's World Car Of The Year выбірае журы з 75 аўтажурналістак, якія прадстаўляюць 52 краіны свету. Пераможцу абвяшчаюць 8 сакавіка.

Пры выбары жаночага аўто года журы ацэньвае дызайн, камфорт, бяспеку, кіравальнасць, тэхналогіі, эканамічнасць, экалагічнасць і кошт. У 2023 годзе пераможцам стаў красовер Kia Niro.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках