16 траўня 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі атрымліваюць медсёстры ў беларускім Полацку, польскім Аўгустове і літоўскім Панявежы

19
Колькі атрымліваюць медсёстры ў беларускім Полацку, польскім Аўгустове і літоўскім Панявежы

Розніца ўражвае.

"Фонд медыцынскай салідарнасці Беларусі" параўнаў заробкі медыцынскіх сясцёр у трох краінах: Беларусі, Літве і Польшчы. Для чысціні эксп’рыменту выкарыстоўвалі звесткі аб вакансіях з трох населеных пунктаў, якія не з'яўляюцца буйнымі рэгіянальнымі цэнтрамі, размешчаных недалёка адзін ад аднаго: беларускі Полацк (насельніцтва - каля 80 тысяч чалавек), літоўскі Панявеж (насельніцтва - каля 90 тысяч чалавек) і польскі Аўгустоў (насельніцтва - каля 30 тысяч чалавек). Інфармацыю аб прапанаваных заробках бралі з адкрытых крыніц - банкаў вакансій.

Такім чынам, на папулярную пазіцыю медсястры ў Полацку служба занятасці прапануе заробак у 900 — 1600 рублёў. Атрымліваецца, што ў сярэднім заробак медсястры — 1300 рублёў чыстымі (пераводзячы гэтую суму ў стабільную валюту, мы атрымліваем 371 еўраў на рукі). Гэта крыху менш, чым сярэдні заробак па рэгіёне па ўсіх прафесіях — 1376 рублёў (на рукі).

У Панявежы медсястры гатовыя плаціць ад 1300 да 2000 еўраў, мы палічылі, што ў сярэднім гэта складае 1200 еўраў на рукі, пры сярэднім заробку па горадзе ў 1120 еўраў. Гэта значыць, мала таго, што гэты заробак утрая вышэйшы, чым у Беларусі, дык ён яшчэ і большы, чым у сярэднім па рэгіёне.

А ў польскім Аўгустове прапанова ў заробку медсястры крыху ніжэйшая — яна склала 980 еўраў (5966 злотых). Пры гэтым сярэдняя ЗП па рэгіёне 1100 еўраў на рукі.

Для даведкі: атрымліваючы 1300 еўраў на месяц у Літве на камуналку аддасі ў сярэднім блізу 300 еўраў, а значыць, на жыццё медсястры застаецца 1000 еўраў, і гэта пры тым, што прадукты і тавары ў нашых краінах ужо даўно зраўняліся ў кошце. Нават калі вы прыехалі з-за мяжы і вымушаны арэгдаваць жыллё (кошт арэнды сціплай кватэры - блізу 300 еўра), усё адно ў вас застаецца 700 еўраў на жыццё.

У Беларусі з 380 еўраў на камунальныя плацяжы давядзецца аддаць 50-80 еўраў, і выжываць пасля гэтага на астатнія 320 еўраў. Гэта больш чым удвая менш, чым калі б вы з'ехалі ў літоўскі Панявеж і жылі там на арэндным жыллі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках