1 траўня 2024, Серада, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У расейскім Кургане гучыць эвакуацыйная сірэна

4
У расейскім Кургане гучыць эвакуацыйная сірэна

Узровень вады ў рацэ Таболе перавысіў шэсць метраў. У горадзе гучыць эвакуацыйная сірэна.

Са звестак на 8 раніцы 15 красавіка, узровень вады ў Таболе каля расейскага Кургана падняўся да 631 см, піша ASTRA.

Учора ён дасягаў 491 см, за дзень вада паднялася на 140 см. Толькі за апошнія дзве гадзіны ўзровень вады большы як на 10 см. У Кургане праводзіцца эвакуацыя. Раней губернатар Курганскай вобласці РФ Вадзім Шумкоў сказаў, што калі ўзровень вады дасягне 6 метраў, пачнецца падтапленне правабярэжнай часткі Табола і нізкай часткі левага берага.

У Томску за дзень ўзровень вады ў рацэ Том вырас амаль на метр. Учора там пачало размываць насыпную дамбу ля Камунальнага моста. З прагнозу МНС, узровень вады ў рацэ Том у Томску можа перавысіць небяспечную адзнаку 15-17 красавіка.

У Арэнбургу ўзровень вады за дзень знізіўся на 18 см. Да 8 раніцы ўзровень вады ў рацэ складаў 1169 см, паведаміў гідраметцэнтр. У горадзе затопленымі застаюцца 10 656 прысядзібных надзелаў і 5 503 дамоў, уключаючы 55 шматкватэрных дамоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках