У Рагачове пенсіянеры з аўтаматамі занялі паліклініку
92- 4.04.2024, 18:22
- 57,806
Што адбываецца?
У Рагачове пенсіянеры з аўтаматамі занялі паліклініку, паведамляе «Флагшток».
У Рагачоўскім раёне сфармавалі атрад «народнага апалчэння», у які ўвайшлі вайсковыя пенсіянеры, удзельнікі вайны ў Афганістане і былыя міліцыянты. У рамках вучэнняў падраздзяленне «акупавала» мясцовую паліклініку.
У сюжэце на рэгіянальным тэлеканале патлумачылі, што атрад «народнага апалчэння» будзе «падтрымліваць парадак».
Усяго ў фармаванні тэрытарыяльнай абароны прызвалі блізу 200 чалавек. Усе яны павінны былі прайсці праверку ў тым ліку на палітычную добранадзейнасць.