Стоп 760!
Указы Аляксандра Лукашэнкі знішчаюць беларускіх прадпрымальнікаў. У знак пратэсту тысячы людзей выходзяць на вуліцы.
Тэма: Стоп 760!
-
14:00 Арыштамі людзей не запужаць 5

У мікрараёне Сухарава затрымалі актывіста Руху “За Свабоду” Карэна Акопава і адвезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна.
-
9:20 Арышты прадпрымальнікаў па ўсей краіне 9

Валадара Цурпанава, арганізатара мітынгу магілёўскіх прадпрымальнікаў, які адбыўся 10 студзеня на плошчы Леніна, арыштавалі.
-
14:59 Прадпрымальнікі выйдуць на вуліцы 21 студзеня а 12 гадзіне 50

21 студзеня а 12 гадзіне прадпрымальнікі зноў выйдуць на Кастрычніцкую плошчу. Гэтым разам яны маюць намер пратэставаць не толькі супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, але і ў адказ на неапраўдана жорсткую рэакцыю ўлад на акцыю пратэсту 10 студзеня. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
-
8:34 Указ №760 з пункту гледжання пэўнага ІП 55

Як рэальна адбіліся на індывідуальных прадпрымальніках Указ № 760 і перарэгістрацыя ў ПУПы, і што іх чакае ў будучыні?
-
12:26 Арышты працягваюцца 2

На 15 сутак за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня арыштаваны Сяргей Парсюкевіч.
-
9:02 Затрыманых дэманстрантаў катуюць голадам і холадам 1

12 студзеня праваабарончым і моладзевым арганізацыям атрымалася перадаць перадачы большасці з асуджаных удзельнікаў акцыі пратэсту, якая прайшла ў Менску 10 студзеня. Ужо а 10 гадзіне раніцы ля ўваходу ў турму з’явілася чарга з сваякоў і сяброў затрыманых.
-
16:20 Вскрылись новые обстоятельства? 11

Суд Борисовского района и города Борисова (Минская область), ранее оправдавший Виктора Горбачева, оштрафовал его на 20 базовых величин (750 тыс. рублей). Об этом сообщил БелаПАН 12 января адвокат лидера кампании "За свободное развитие предпринимательства" Павел Сапелко.
-
16:07 Улады ліквідуюць аб'яднанне прадпрымальнікаў 11

Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў аб ліквідацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва". У паведамленні, размешчаным 12 студзеня на сайце міністэрства, адзначаецца, што "10 студзеня 2008 года ў горадзе Менску прайшоў несанкцыянаваны мітынг прадпрымальнікаў, у якім нараўне з іншымі асобамі ўзяў актыўны ўдзел лідэр Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка".
-
13:35 Предпринимателя арестовали после встречи с руководством ГУВД 30

Сегодня в центре Минска задержан лидер предпринимательского движения Александр Макаев. Как сообщил Макаев пресс-центру Хартии’97, задержание произошло, как только он вышел из здания Мингорисполкома, где встречался с замначальника ГУВД Александром Найденко по поводу условий содержания задержанных 10 января узников Окрестина.
-
13:18 Предпринимательская солидарность 6

Предприниматели Бреста высказали свою солидарность с требованиями, прозвучавшими на митинге протеста в Минске, и приняли решение о продлении забастовки до того времени, пока не будут выпущены на свободу все осужденные 10 января граждане.
-
13:16 Амапаўцы зьбівалі людзей у аўтазаках 12

Усіх арыштаваных удзельнікаў акцыі пратэсту супраць палітыкі ўладаў у дачыненьні да малога бізнэсу ў Беларусі, якая адбылася 10 студзеня ў Менску, трымаюць у турме на вуліцы Акрэсьціна.
-
11:39 Власти пытаются запугать предпринимателей арестами 63

11 января в Минске судили участников акции предпринимателей. Индивидуальные предприниматели протестовали против указов Александра Лукашенко, которые с нового года многих из них лишают работы.
-
9:24 Лидера предпринимателей решили засудить 7

Борисовский суд, ранее оправдавший Виктора Горбачева, лидера кампании "За свободное развитие предпринимательства", возобновил против него дело по обвинению в мелком хулиганстве. Таким образом, суд отменил свое решение, сообщил БелаПАН Горбачев.
-
9:10 Евросоюз осуждает аресты демонстрантов в Минске 13

Совет Европейского Союза осуждает разгон демонстрации предпринимателей, аресты и применение силы к протестующим. Об этом заявила пресс-секретарь верховного представителя ЕС по внешней политике Кристина Галлах. «Мы осуждаем аресты и приговоры, которые были вынесены в отношении задержанных. Каждый из них мы не рассматриваем иначе как политически мотивированные», - заявила пресс-секретарь.
-
15:30 Амбасада ЗША асуджае жорсткія прысуды дэманстрантам 8

"Няма ніякіх апраўданьняў зьбіцьцю і затрыманьням людзей", сказаў «Радыё Свабода» часова павераны ў справах ЗША Джонатан Мур у Маскоўскім раённым судзе Менску.
-
15:08 Шасцёра затрыманых абвясцілі галадоўку ў зале суду 7

Шасцёра ўдзельнікаў акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў і дастаўленых сёння для разгляду ў суд Маскоўскага раёна Менска, абвясцілі галадоўку.
-
14:32 Андрэй Саннікаў: «Да супраціву будуць далучацца ўсё новыя і новыя людзі» 8

«Дэманстрацыя 10 студзеня паказала, што да супраціву будуць далучацца новыя людзі і новыя сацыяльныя і прафесійныя групы, якіх гэтая ўлада ўжо дастала. Прадпрымальнікі паказалі прыклад самаадданай, мужнай барацьбы за свае правы», – заявіў каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саннікаў, каментуючы акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску.
-
13:52 Некалькіх удзельнікаў акцыі пратэсту моцна збітыя міліцыяй 15

Адвакат затрыманых 10 студзеня ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў Вера Страмкоўская патрабавала выклікаць хуткую дапамогу ў суд Цэнтральнага раёна. У суд былі дастаўленыя пяцёра актывістаў, ва ўсіх у іх ёсць траўмы і пашкоджанні.
-
12:06 Кіраўнік МУС: «У мяне наварочваліся слёзы, калі я глядзеў, як учора білі маіх супрацоўнікаў» 94

Міністр унутраных спраў Беларусі Уладзімір Навумаў будзе настойваць на жорсткай прававой ацэнцы дзеянняў удзельнікаў мітынгу, які прайшоў 10 студзеня ў Менску.
-
12:00 Стоп 760! фота 2

Фотарэпартаж карэспандэнта "Нашай Нівы" Юліі Дарашкевіч з маніфэстацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у Менску супраць указу Аляксандра Лукашэнкі №760.
-
11:33 Віктар Гарбачоў: «Хочаш нармальна жыць – павінен за гэта змагацца» 3

«Учорашні пратэст паказаў, што ізаляцыя і арышты лідэраў самім жа ўладам выйдуць бокам. Калі няма лідэраў – сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. А ўвогуле, акцыя, на маю думку, прайшла ўдала і паказала, што людзі, нарэшце, пачынаюць разумець, што ўсё залежыць асабіста ад кожнага. Хочаш нармальна жыць, павінен за гэта змагацца», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.
-
11:15 Затрымліваючы Лябедзьку, амапаўцы скралі гарадскі аўтобус 16

Лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку затрымалі пасля заканчэння прадпрымальніцкай акцыі. Адбылося затрыманне проста ў рэйсавым аўтобусе. На прыпынку каля Галоўпаштамта Анатоль і яшчэ пяцёра ўдзельнікаў увайшлі ў аўтобус – і за імі туды ж накіраваліся амапаўцы ў чорным.
-
10:47 АМАП збіваў непаўнагадовага хлопца ў падземным пераходзе 32

Непаўнагадовы Артур Куцуха быў збіты ўчора супрацоўнікамі АМАПу ў цывільным пасля заканчэння акцыі прадпрымальнікаў. Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 у Камітэце абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”, 17-гадовага хлопца схапілі ў падземнага пераходзе на плошчы Незалежнасці, павалілі на зямлю і збілі.
-
10:42 Аляксандр Таўстыка: «Гэтая ўлада – антынародная» 3

«Калі на самым высокім узроўні ўлады кажуць пра розныя там дыялогі – з Захадам, Расеяй, нават у нейкай ступені – з палітычнай апазіцыяй, то ўчорашнія падзеі паказалі, што ўлады не гатовыя сёння толькі да дыялогу з уласным народам, з якім яны здольныя размаўляць выключна з пазіцыі сілы. Тое, што з боку ўладаў гучаць пагрозы, застрашэнне нейкімі карнымі дзеяннямі супраць нас, толькі чарговы раз сведчыць, што сённяшняя беларуская ўлада цалкам антынародная», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандр Таўстыка, камэнтуючы ўчорашнюю акцыю пратэсту прадпрымальнікаў.
-
9:04 Мы ня быдла. Мы – народ!

Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ўдалася. Пра гэта заяўляюць і прадпрымальнікі, і палітыкі.
-
18:40 Задержан Анатолий Шумченко 4

После акции протеста предпринимателей возле гостиницы «Минск» задержан лидер общественного объединения «Перспектива» Анатолий Шумченко. Как сообщил предприниматель пресс-центру Хартии’97, сейчас он находится в Московском РУВД. Никаких обвинений ему пока не предъявляют.
-
18:31 Александра Макаева держат под «домашним арестом» 2

Одни из лидеров предпринимательского движения Александр Макаев был задержан перед митингом протеста предпринимателей на Октябрьской площади. Сотрудники правоохранительных органов задержали его вместе с маленьким сыном незадолго до 12:00 на автобусной остановке в микрорайоне Сухарево.
-
17:40
Митинги предпринимателей прошли в Могилеве и Борисове
4
Параллельно с акцией протеста предпринимателей в столице Беларуси митинги ИП прошли также в Могилеве и Борисове. В них приняло участие более 500 и 200 человек соответственно. Предпринимательского лидера Виктора Горбачева в борисовской квартире с утра заблокировали милиционеры, в Минске задержали еще одного лидера ИП Александра Макаева.
-
17:33 В Минске задержаны около 20 демонстрантов 14

После акции предпринимателей задержаны порядка 20 человек. Все задержанные находятся в Центральном и Московском РУВД Минска.
-
17:02 Прадпрымальнікаў дасталі! (Фотарэпартаж) фота 45

У цэнтры Менска 10 студзеня прайшлі акцыі прадпрымальнікаў, якія пратэстуюць супраць дыскрымінацыйнага ўказу №760, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2008 года і забараняе індывідуальным прадпрымальнікам браць на працу наёмных працаўнікоў, акрамя блізкіх сваякоў.
-
16:50 Беларусы перакрылі праспект Незалежнасці (Відэа)

Акцыі пратэсту прадпрымальнікаў прайшлі сёння ў Менску. Цягам шматлікіх гадзін у цэнтры горада мітынгавалі людзі, чый бізнэс знішчаюць указы Аляксандра Лукашэнкі.
-
11:54 Затрыманыя лідэры прадпрымальніцкага руху 7

Раніцай 10 студзеня сяброў кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" актывістаў прадпрымальніцкага руху Алесандра Цацуру і Віктара Крываля спынілі на трасе па дарозе ў Менск. Таксама па дарозе з Барысава ў Менск быў затрыманы лідэр кампаніі Віктар Гарбачоў.