29 апреля 2024, понедельник, 5:12
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Эстэтыка тарашкевiцы

19

Мізэрная і квяцістая, іншая і скандальная, тарашкевіца застаецца пэўным сымбалям, арыентырам.

Комментарии 19
+44 +
Ales-Litvin, 16:54, 17.07

Вельмі слушна, па-мойму. я асабіста больш паважаю тарашкевіцу. многія пагадзяцца, што яна больш мілагучная, зграбная, шляхетная, нават... Адзін мой таварыш (ідэйны маскаль - і сам гэта неаднаразова дэкляраваў) сказаў, што да таго, як упершыню пачуў з маіх вуснаў мову (т.б. - тарашкевіцаю), меў сталае уражаньне, што мова наша - нейкі драмучы атавізм "рюсскай". зараз заўсёды вітаецца на мове і пачаў ужываць некаторыя словы... лічу - гэта прагрэс :) і пэўны доказ для рюсскамоўных і наркамаўкафілаў. дарэчы, многія, калі ня ўсе "рюсскамоўныя" беларусы вельмі любяць рабіць заўвагі на конт памылак, калі чытаюць маё пісьмо тарашкевіцаю. калі пачынаю нешта тлумачыць пра дзьве мовы (наркамаўка й тарашкевіца), робяць круглыя вочы. нават настаўнікі й выхавацелі :) але я не губляюся. прапаведую на сваім прыкладзе:)

Ответить
+4 +
ролрло, 18:15, 17.07

я наркамавец у плане мовы. але ж выкарыстоўваю часткова і тарашкевіцу. кожны робіць выбар, абапіраючыся на свае нейкія чыннікі. мова лёгка адаптуецца да правіл большасці, як бы вы не былі супраць. вы для мяне нічым не адрозніваецеся ад лукабота, калі бярэцеся дзяліць і без таго кволае моўнае грамадства. спадзяюся, што хоць трасяннікаў вы вешаць не прызываеце.
лукабот - не мова, на якой ён гаворыць, а хада думкі.

Ответить
+4 +
daroha, 18:38, 17.07

вы блытаеце паняткі мовы і правапісаў. наркамаўка і тарашкевіца - гэта два правапісы аднае мовы. гэта па-першае. па-другое, закладваючы ад пачатку агрэсію датычна іншамоўных суграмадзянаў (вы мянуеце іх "рюсскамоўнымі"), наўрад ці можаце разьлічваць на нейкае сур'ёзнае разуменьне й падтрыманьне з таго боку збудаванае вамі барыкады.

Ответить
+4 +
Ales-litvin, 1:06, 18.07

я нічога ня блытаю. добра ведаю, што гэта правапісы. але сёньня гэтыя правапісы ў жыцьці вымаўляюцца людзьмі адпаваедна напісаньню (як паказвае практыка) людзі "беларускашкольнамоўныя" вымаўляюць адпаведна напісанаму. прыкладам, мае дзеці :) (с'нег, з'ес'ці і г.д.). агрэсія нейкая вам прымроілася. я так жартую, таму і ўзяў у двцкосьсе :). я ня супраць нікога. я на сваім шляху :) Тарашкевіца - шлях да разуменьня , ўсядамленьня ды павагі да нашае мовы. я не дзялю і вешаць ня прызываю :). паважанае спадарства daroha, 18:38, 17.07 ды ролрло, 18:15, 17.07 - вы самі адбудавалі бырыкаду, ды ёсьць на яе вяршыні :) я не ваюю. я разьвіваюся. я вам раю. ;)

Ответить
+1 +
daroha, 18:09, 18.07

1) правапіс і мова - гэта паняткі ня тоесныя, а таму называць наркамаўку і тарашкевіцу рознымі мовамі аніяк не выпадае.

2) розьніца ў артаэпіі ў наркамаўцы і тарашкевіцы тычыцца найперш вымаўленьня запазычаных словаў. вы ж прыводзіце прыклады (снег-сьнег, з'есьці-зьесьці) з уласнабеларускай лексыкі, артаэпічныя патрабаваньні да якой і ў наркамаўці, і ў тарашкевіцы аднолькавыя.

3) паспрабуйце напісаць у дзьвюкосьсі што-небудзь абразьлівае, да прыкладу, датычна вашых сваякоў - і потым патлумачце ім, што гэта быў жарт, таму што абраза была ў дзьвюкосьсі.

4) наконт тлустых намёкаў наконт, у прыватнасьці, маёй недаразьвітасьці - пакіну без камэнтароў. спадзяюся, аднойчы разьвіецеся да ўзроўню, калі хаміць суразмоўцам вам будзе сорамна.

Ответить
+26 +
Брыль, 17:06, 17.07

трэ каб яна гучала па ТБ

Ответить
+35 +
Святлана, 17:29, 17.07

Беларуская мова ў любым выкананні раздражняе мноства людзей. Але тых, хто хоць мовы і не ведае, але не плюецца, калі чуе яе, ўсё болей.
Ведаю гэта, бо сама стала пісаць вершы ў 2010 г. Ды і не вершы, палітычныя памфлеты, хутчэй.Праз два з паловай гады бачу прагрэс сярод знаёмых і сяброў. Ўжо чытаюць зьлёту, перакладаць трэба толькі некаторыя словы. Я сама не вельмі і знаўца беларускай мовы. але мне прыемна гэта.

Ответить
+7 +
фантифа, 18:17, 17.07

фэйсбук только на тарашкевице и есть

Ответить
+12 +
Бенедзікт, 18:39, 17.07

Выдатны артыкул!

Ответить
-2 +
hgilu, 18:52, 17.07

Па мне так тарашкевiчыца як усе, бо ёсьць дыялекты мовы , якiя яна знiшчыць.

Ответить
+4 +
тэкля, 19:19, 17.07

Вельми шкадую бо мовы няма."парлямент забляковау" зянона пазняка .нават дрэнна

Ответить
-21 +
Konstanty, 19:54, 17.07

Вы конечно можете на меня обидеться, но "бездумное" использование мягких знаков просто убивает глаза. Уж лучше тот белорусский, которому учили в школе, там хотя бы логически объяснено использование букв.

Ответить
+17 +
Алексей, 20:50, 17.07

Вы заблуждаетесь. Использование мягких знаков в тарашкевице вовсе не бездумное, т.к. мягкий знак ставится как раз там, где фонетика требует смягчения. Не будем забывать, что орфография белорусского языка подчинена фонетике ("Як чуецца, так и пишацца").
Возьмем например слово "сьнег". По официальным правилам, мягкий знак не ставится и многие так и произносят, твёрдо: снег. Однако белорусская фонетика такова, что в большинстве случаев последующие мягкие согласные смягчают предыдущие. Так и тут С смягчается перед мягким Н, что и отражается на письме тарашкевицей.

Ответить
+2 +
ales-litvin, 1:08, 18.07

слушна. гэта я маю на ўвазе, прапагандуючы тарашкевіцу, ў сваім посьце вышэй.

Ответить
-1 +
Алекс, 20:27, 17.07

Калi я бы

Ответить
-23 +
TEK, 20:30, 17.07

Очень раздражает тарашкевица . Звучит пошло, вульгарно и некрасиво. Сравните с мовай Купалы и Коласа, это просто ужас. Такие слова как філязофія, філёляг, практоляг реально бесят. Я не против беларусизации, я против именно этого уродства.
P.S. Лучше чтобы никого не обижать может возродить язык ВКЛ вообще, который мало общего с тарашкевицей и наркомовкой имеет.

Ответить
+4 +
Ян, 23:25, 17.07

Для вас будзе нечаканым, але гэтыя пісьменьнікі карысталіся тарашкевіцай, а ў апошнія гады і Васіль Быкаў і шмат іншых пісьменьнікаў.

Проста іх "пераклалі" на наркамаўку.

Шчыра кажучы, прабачце, пры абмяркаваньні згаданага артыкула - дысанансам, "пошло, вульгарно и некрасиво" гучыць ваш пост па-расейску.

Ответить
+24 +
Европеец, 21:02, 17.07

Тарашкевiца- гэта сапрау'ды прыгожа. Гэта наша мова. Пагаджуся з тым, што яна павiнна быць пiсана лацiнкаю. Калiсь падвозiу' хлопца, якi вандравау'шы да Вiльнi, ён размау'ляу' моваю ды выказау' думку наконт лацiнкi, я з iм цалкам згодны.

Ответить
0 +
дзя ДУЛЯ з балотнай вёсачкі Менск., 15:59, 21.07

Адкрытае пісьмо да людзей Беларусі, і да снобаў, азмаўляючых
сярод нас па-руску, і гАньбячых нашу “сярмяжку”.

СярмЯга – тканіна грУбага пляцЕння,
сукно без макіяжных фарбавАнняў.
Сярмяга – не карУнкаў павуцінне,
якое на плячах паненак-пАнняў.

У чалавека прОстага –
кафтан з сярмягі збудавАны,
а носіць ён яго, па-панскі, важна…
Таму і Мова у яго – нефарбавАная,
і Праўда у яго – сярмЯжная.

А гэта Праўда – з Сутнасці самОй.
Філосаф ў спрэчцы з ёй – зачахне.
Сярмяжнай праўды неспакой
раз-пораз па Краіне ды й, бабахне…

“Трасянка” – сУмесь сена і саломы.
І не такі ўжо добры корм,
цялятам там, альбо каровам…
І Мова – Ежа Чалавека!
Хто ж ТУТ спора?

Трасянка – сУмесь слоў.
На Беларусі нацыі ўтрасАлісь!
І людзі, з двух, ня вельмі розных Моў,
“Трасянку”, без навукі змацавАлі!
ЖывЕм – сярмЯжна!
Мовім – трасянкОва!
Чаго сарОміцца?,
Адзін другога – разумеем?
Гэта й вАжка!
“Трасянкай” называюць, ці “сярмяжкай”,
а сёння – гэта наша Мова!

І хопіць гАньбіць нас,
і нам рабіць вымовы,
за нашую “Трасянку” ды “Сярмяжку”!
Няўжо паразумець вам цяжка –
Ад “санітарыі” снОбнай вашай
хварэе, й памірае наша Мова!

Дзяржава
Мове нашай, як халопке,
ганебна затыкае рот!
З паскудствам ставіцца і гнюсна…
Улады Беларусі – ТУТ зусім чужы народ!

І я, як трасянкОвы,
і сярмяжны Голас Беларуса,
кажу Вам,
Людзі – хопіць Вам дурэць!
Трымайце Мову,
й на Сярмяжцы, й на Трасянцы!
ПаразумЕюць нас, й палякі, й расеянцы.
І мы – не згінем,
і Мова наша – не памрэ!
*+*
7 мая 2013г.
**(карУнкі – кружево; збудавАны – построен(стар.- обращение к портному -построй мне костюм; без фарбавАнняў – некрашеная; Сутнасць – Сущность; ў спрэчцы – в споре; сУмесь – смесь; ежа – еда; ўтрасАлісь – утрясались; ня вельмі розных моў – не очень различающихся Языков; змацавАлі – скрепили;мовім – высказы-ваемся; разумеем – понимаем; сёння – сегодня; гАньбіць - позорить,бесчестить; вымовы - начальственные выговоры; цяжка – тяжело; хварэе – болеет; ганебна – с высокомерным бесчестьем; гнюсна – гнусно; Улады – Власти; хопіць – хватит; трымайце Мову –поддерживайте разговор; паразумЕюць – поймут).
© Copyright: Олег Буйницкий, 2013
Свидетельство о публикации №113050703259.

Ответить
 
Написать комментарий
E-mail не будет опубликован