29 красавiка 2024, панядзелак, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС прапануе вярнуць забарону на гандаль алкаголем уначы

13
МУС прапануе вярнуць забарону на гандаль алкаголем уначы

Міністэрства ўнутраных спраў плануе і далей лабіяваць свае ідэі ў пытаннях вытворчасці і абарачэння алкагольнай прадукцыі.

Нагадаем, у жніўні ў Менску ды іншых рэгіёнах краіны былі знятыя часовыя абмежаванні на продаж алкаголю ў крамах. Забарона пратрымалася два з паловай месяцы. Скасавалі яе пасля нарады ў пытаннях вытворчасці і абарачэння алкагольнай прадукцыі, якая прайшла ў Лукашэнкі. Але МУС плануе дамагчыся росту коштаў алкаголю і вярнуць забарону на яго гандаль, паведамляе onliner.by.

- Так, у нас актыўна ўжываліся захады для абмежавання алкаголю. Але на сёння прыйшоў час спыніцца. Спыніцца, задумацца і зразумець, якім шляхам ісці далей, - заявіў намеснік начальніка ўправы прафілактыкі, Галоўнай управы аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі. - Цяпер прынятыя папраўкі ў дырэктыву прэзідэнта №1. У ёй ёсць даручэнне Савету міністраў выпрацаваць адзіныя захады для скарачэння ўжывання алкагольнай прадукцыі. Да 1 студзеня ў Савета міністраў ёсць час.

Праўда, МУС не збіраецца пакідаць свае папярэднія ідэі - гэта падвышэнне коштаў алкаголю і абмежаванне продажу па ўзросту.

- Мы не адмаўляемся ад усяго, што мы агучвалі. І далей прадоўжым лабіяваць гэтыя захады, - адзначыў прадстаўнік МУС. - Акрамя таго, мы будзем выступаць за павелічэнне акцызнага складніка ў кошце алкагольнай прадукцыі. Таксама мы прапануем павышаць якасць алкагольнай прадукцыі, каб не было танных вінаў, і рэгламентаваць адзіны час продажу алкаголю, каб не было начнога гандлю.

Разам з гэтым МУС прапаноўвае прыбраць алкаголь з супермаркетаў і іншых крам і гандляваць ім толькі ў спецыялізаваных месцах.

- Мы мяркуем, што неабходна рабіць больш жорсткай адказнасць за незаконнае абарачэнне алкаголю, аж да канфіскацыі аўтамабіля, на якім правозіліся кантрабанда, - сказаў на заканчэнне Красуцкі.

Пры гэтым, як паведамляе МУС, кожнае чацвёртае злачынства ўчыняюць п'яныя: 83% усіх забойстваў, 73% цяжкіх цялесных пашкоджанняў, 70% хуліганстваў, 66% разбояў і 60% рабаванняў.

Таксама паводле статыстыкі Міністэрства аховы здароўя кожны беларус ва ўзросце ад 15 гадоў выпівае 10,47 літра абсалютнага алкаголю на год.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках