Як у Беларусі «расейскі» Крым прадаюць
20- 25.10.2016, 9:21
- 15,016
Што яшчэ акрамя цацачных «зялёных чалавечкаў» можна ўбачыць на прылаўках беларускіх крамаў.
Навіна аб тым, што кампанія «Буд інфа сэрвіс» з анэксаванага Крыма будзе абслугоўваць вайсковыя расейскія мястэчкі на тэрыторыі Беларусі, падштурхнула «Салідарнасць» успомніць пра іншыя крымскія сляды.
«Буслік» і «ветлівыя людзі»
У жніўні грамадскі актывіст Сяргей Бахун апублікаваў у Фэйсбуку зробленае ў дзіцячай краме «Буслік» фота набору фігурак «Ветлівыя людзі». Вонкава фігуркі нагадваюць байцоў расейскага спецназу, які браў актыўны ўдзел у анэксіі ўкраінскага паўвострава Крым.
Неўзабаве фота патрапіла ў СМІ, супрацоўнікам «Бусліка» давялося апраўдвацца.
«Мушкат Масандра» і алей «Крымскі ДАСТ»
На прылаўках беларускіх крамаў усё часцей можна сустрэць прадуктовыя тавары, так ці інакш звязаныя з «расейскім» Крымам.
Да прыкладу, алей «Крымскі ДАСТ» і «Севастопальская» рэгулярна з'яўляецца на прылаўках сеткі крам «Белмаркет», якая належыць расейскаму кансорцыуму «Альфа-Груп».
У «Гіпа», які належыць замежнаму ўнітарнаму прадпрыемству «БелВілесдэн», прадаюць крымскае віно «Мушкат Масандра». У якасці краіны паходжання напою ўказваецца Расея.
У Крым праз Расею
Нягледзячы на засцярогі МЗС Беларусі аб адказнасці ва Украіне за ўезд у Крым праз Расею, некаторыя беларускія турфірмы працягваюць адпраўляць беларусаў на анэксаваны паўвостраў як раз гэтым маршрутам.
Зрэшты, чаго хацець ад прадстаўнікоў рытэйла і турфірм, калі тое ж Упраўленне справамі Лукашэнка працягвае ўважаць Крым тэрыторыяй Расеі.