У Кітаі прайшоў фестываль вялікіх панд
- 25.10.2016, 11:32
- 11,588
У кітайскай правінцыі Сычуань прайшоў першы маштабны фестываль вялікіх панд.
Наведвальнікі, якія прыехалі ў павет Вэньчуань, маглі паглядзець на 33 мядзведзяў. Усяго ў Вэньчуане жыве 165 панд, паведамляе meduza.io.
«Вялікія панды многія гады гарманічна суседнічалі з народамі Тыбету, Цян, Хуэй і Хань. Панды жылі, гарэзавалі і размнажаліся тут сотні гадоў», - распавяла намесніца кіраўніка Вэньчуаня Ван На.