29 красавiка 2024, панядзелак, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАК забараніў удзел спартоўцаў з Беларусі ў парадзе атлетаў

5
МАК забараніў удзел спартоўцаў з Беларусі ў парадзе атлетаў

Забарона датычыцца і расейскіх спартоўцаў.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не дазволіў спартоўцам з Беларусі і РФ удзельнічаць у парадзе атлетаў на летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Атлеты ў нейтральным статусе не будуць удзельнічаць у парадзе дэлегацый падчас цырымоніі адкрыцця, паколькі з'яўляюцца індывідуальнымі спартоўцамі, гаворыцца ў заяве МАК, апублікаванай у аўторак, 19 сакавіка.

Аднак у не дапушчаных да ўдзелу ў парадзе спартоўцаў будзе магчымасць прысутнічаць на гэтай падзеі, дадалі ў арганізацыі. Аналагічны сцэнарый выкарыстоўваўся ў дачыненні да «незалежных удзельнікаў» Алімпіяды з Югаславіі ў Барселоне ў 1992 годзе, адзначылі ў камітэце.

МАК чакае, што кваліфікацыю на Алімпіяду ў французскай сталіцы пройдуць 36 расейцаў і 22 атлеты з беларускімі пашпартамі. Пастанова пра іх удзел у цырымоніі закрыцця Гульняў будзе прынятая пазней, адзначылі ў арганізацыі.

Пастановай МАК, прынятай у снежні 2023 года, атлеты з Расеі і Беларусі будуць дапушчаныя да спаборніцтваў толькі ў нейтральным статусе, без сцягоў сваіх краінаў і іншай нацыянальнай атрыбутыкі. У Гульнях не змогуць удзельнічаць спартоўцы, якія актыўна падтрымліваюць расейскае ваеннае ўварванне ва Украіну, а таксама звязаныя з расейскім або беларускім войскам, з сілавымі структурамі і органамі бяспекі гэтых краінаў.

XXXIII летнія Алімпійскія гульні ў Парыжы пройдуць з 26 ліпеня да 11 жніўня. Сталіца Францыі ўжо прымала летнюю Алімпіяду ў 1900 і 1924 гадах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках