29 красавiка 2024, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расейская «эліта» падчышчае інфармацыю пра сябе ў «Вікіпедыі»

9
СМІ: Расейская «эліта» падчышчае інфармацыю пра сябе ў «Вікіпедыі»

Выдаляюць звесткі аб сувязях з Крамлём, маёмасці і нават грамадзянстве РФ.

У Расеі пачалі "зачышчаць" біяграфічныя артыкулы ў "Вікіпедыі", прысвечаныя расейскім мільярдэрам, топ-мэнэджарам, артыстам і іншым "элітам". З тэкстаў выдаляюць інфармацыю аб санкцыях, сувязях з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, дапамозе акупаванаму Данбасу і нават расейскім грамадзянстве.

Да такіх высноў прыйшлі журналісты-расследавальнікі "Важных гісторый" і Wikiganda, якія вывучылі праўкі каля ста біяграфічных артыкулаў у руска-і англамоўнай версіях "Вікіпедыі". Таксама яны даведаліся, што ў 2023 годзе выдаленне артыкула з онлайн-энцыклапедыі магло каштаваць блізу $ 5000 - менавіта такую суму прапаноўвалі за гэтую паслугу аднаму з рэдактараў. Хаця яшчэ да 24 лютага 2022 года расейскія “топы” любілі бачыць артыкулы пра сябе ў базе вікі-сайта.

Як устанавілі журналісты, праўкі былі ўнесеныя ў артыкул аб дочках Пуціна - Марыі Варанцовай і Кацярыне Ціханавай. Ананімы спрабавалі выдаліць інфармацыю аб санкцыях, а таксама звесткі з расследавання "Важных гісторый" і Der Spiegel пра дзіця Ціханавай.

Таксама, паводле звестак расследавальнікаў, з біяграфіі спявачкі Ганны Нятрэбка паспрабавалі выкрасліць звесткі аб сувязях з Пуціным, дапамозе Данбасу і ўкраінскіх санкцыях. Ананімы спрабавалі схаваць інфармацыю і пра раскошны лад жыцця сына спікера Крамля Дзмітрыя Пяскова Мікалая Чаўлза. А вось былы суўладальнік расейскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Yota Дзяніс Свярдлоў яшчэ ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну часова стаў "мільярдэрам з Грузіі", сцвярджаюць журналісты.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках