29 красавiка 2024, панядзелак, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сілы абароны Украіны штурмуюць пазіцыі РФ каля Часіва Яра

1
Сілы абароны Украіны штурмуюць пазіцыі РФ каля Часіва Яра

Тактычная сітуацыя дынамічная і няпростая.

Тактычная сітуацыя паблізу Часіва Яра (Бахмуцкі раён Данецкай вобласці) увесь час змяняецца. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы 26-й украінскай асобнай артылерыйскай брыгады імя генерал-харунжага Рамана Дашкевіча.

– Сілы абароны Украіны трымаюць абарону на гэтым кірунку. Нельга сказаць, што толькі вораг спрабуе штурмаваць. Сілы абароны таксама штурмуюць пазіцыі ворага, адбіваюць некаторыя абарончыя рубяжы расейцаў і агнявыя пункты. Гэта значыць, тактычная сітуацыя даволі дынамічная, няпростая і ўвесь час змяняецца, – расказаў Калашнікаў.

Паводле ягоных словаў, вораг спрабуе штурмаваць паблізу Часіва Яра, намагаючыся максімальна выкарыстоўваць сваю перавагу ў паветры.

– На сёння мы бачым намеры ворага менавіта ў штурмавых дзеяннях. Павялічылася колькасць расейскіх КАБаў, якія вораг спрабуе скідаць на Часіў Яр, на абаронныя рубяжы і пазіцыі УСУ.

Праціўнік спрабуе максімальна выкарыстоўваць сваю перавагу ў паветры. Досыць шчыльна і на сталай аснове працуе артылерыя РФ – як ствольная, так і РСЗА. Цяпер расейцы спрабуюць ціснуць на нас, дзе заўгодна. Яны шукаюць слабінку, спрабуюць праціскаць нас, ужываючы непасрэдна як пяхотныя падраздзяленні, так і механізаваны складнік.

Вораг ужывае як цяжкую бронятэхніку, так і браняваныя машыны. Аднак Сілы абароны трымаюцца, – дадаў прэс-афіцэр 26-й артбрыгады.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках