29 красавiка 2024, панядзелак, 21:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц перасцярог Кітай ад ваеннай падтрымкі Пуціна

9
Шольц перасцярог Кітай ад ваеннай падтрымкі Пуціна

Канцлер ФРГ правёў у Шанхаі некалькі сустрэчаў і зрабіў шэраг заяваў.

Федэральны канцлер Олаф Шольц (Olaf Scholz) падчас другога дня свайго трохдзённага візіту ў Кітай у панядзелак, 15 красавіка, перасцярог улады краіны ад любой ваеннай падтрымкі Расеі, паведамляе «Нямецкая хваля».

– Ніхто не павінен спрыяць таму, каб гэта атрымалася, – заявіў у Шанхаі Шольц, маючы на ўвазе дапамогу РФ у яе вайне супраць Украіны.

– Таму мы заклікаем усіх не абыходзіць санкцыі (...) і мы таксама заклікаем не пастаўляць зброю, – дадаў ён, удакладніўшы, што гэта датычыцца і тавараў, якія могуць быць выкарыстаныя як у цывільных, так і ў ваенных мэтах.

Олаф Шольц сустрэнецца ў Пекіне са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэм'ер-міністрам краіны Лі Цянем 16 красавіка. Агрэсіўная вайна Расеі – гэта не толькі еўрапейская праблема, падкрэсліў канцлер, а «пагроза міру і бяспецы на ўсёй планеце, таму што гэта заахвоціць вельмі многіх унесці гістарычныя карэктывы».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках