29 красавiка 2024, панядзелак, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс Беларусі 10 чалавек і 12 юрыдычных асобаў

10
ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс Беларусі 10 чалавек і 12 юрыдычных асобаў

(Абноўлена) Іх актывы замарозяць.

Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў унесла ў санкцыйны спіс Беларусі 10 фізічных і 12 юрыдычных асобаў. Як паведамляе «Люстэрка», пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ўстановы.

Пад абмежаванні патрапілі грамадзяне Беларусі, Лівана, Сірыі, Славакіі і Швэцыі. Акрамя таго, санкцыі закранулі арганізацыі з Кіпра, Беларусі, Ірака, Кітая, Славакіі і Турцыі.

У лік фізічных і юрыдычных асобаў, якія былі ўключаныя ў санкцыйны спіс, увайшлі шэсць беларускіх дзяржпрадпрыемстваў, а таксама адна юрыдычная і пяць фізічных асобаў, якія «ўдзельнічаюць у спрыянні ўгодам для буйнога прадпрыемства абароннага сектару Беларусі, унесенага ў [санкцыйны] спіс ЗША».

Пад рэстрыкцыі трапілі таксама пяць арганізацый і пяць фізічных асобаў, якія «ўдзельнічаюць у глабальнай зброевай сетцы і вядуць бізнэс з унесенай у санкцыйны спіс ЗША беларускай абароннай кампаніяй», гаворыцца ў прэс-рэлізе.

– Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі прадаўжае спадзявацца на прыбыткі ад сваіх дзяржпрадпрыемстваў для фінансавання гвалтоўнага ўціску сваіх грамадзянаў і абыходу санкцый ЗША, – заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША ў барацьбе з тэрарызмам і фінансавай выведцы Браян Нэльсан. – Мы прадоўжым выкарыстоўваць шырокі набор інструментаў, каб пераследаваць сеткі незаконнага спрыяння Беларусі і змушаць рэжым да адказнасці за ягоны суўдзел у несправядлівай вайне Расеі супраць Украіны.

Каго ўключылі ў санкцыйны спіс. Юрыдычныя асобы:

– ААТ «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машынаў»;

– ААТ «АГАТ-сістэм»;

– ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання – кіроўная кампанія холдынгу геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»;

– ААТ «Тэхніка сувязі»;

– ТАА «Інатэх солюшнс»;

– ААТ «Станкагомель»;

– Centuronic (Кіпр);

– Black Shield Company (Ірак);

– Phoenix Lines (Славакія);

– Rayya danismanlik hizmetleri limited sirketi (Турцыя);

– S.Group airlines LTD (Кіпр);

– Shenzhen 5G High-Tech (Кітай).

Каго ўключылі ў санкцыйны спіс. Фізасобы:

Аляксандра Аксянчук – за сувязь з кітайскай кампаніяй Shenzhen 5G High-Tech Innovation, якая, паводле звестак аб'яднання былых сілавікоў BELPOL, набывала дэталі для рухавікоў, датчыкаў і абсталявання, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасці танкаў і іншай зброі. Як сцвярджаюць расследавальнікі, дэталі пастаўляліся спачатку ў Беларусь, а адтуль – у Расею.

Алег Юрчык – таксама за сувязь з Shenzhen 5G High-Tech Innovation.

Дзмітрый Міхальцоў – першы намеснік генеральнага дырэктара – тэхнічны дырэктар ААТ «ММЗ імя С.І. Вавілава – кіроўная кампанія холдынгу "БелОМА"».

Дзмітрый Браім – за сувязь з заводам «Пеленг».

Сяргей Чаргейка – за сувязь з заводам «Пеленг».

Таццяна Пратаповіч – за сувязь з Centuronic.

Алхаітам Ал – за сувязь з Black Shield Company.

Махамад Дэйры – за сувязь з Black Shield Company.

Самэр Рыя – за сувязь з Black Shield Company.

Нора Ягмур – за сувязь з Rayya danismanlik hizmetleri limited sirketi.

Уключэнне ў пералік вынікуе замарожванне актываў у ЗША і забарону амерыканскім грамадзянам і кампаніям весці бізнэс з яго фігурантамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках