4 траўня 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Ракеты ATACMS з таемных паставак ЗША знішчылі другую важную цэль

7
ISW: Ракеты ATACMS з таемных паставак ЗША знішчылі другую важную цэль

Не толькі ў акупаваным Крыме.

УСУ маглі выкарыстоўваць ракеты ATACMS, таемна перададзеныя Украіне Злучанымі Штатамі ў сакавіку, для ўдару па расейскай сістэме СПА С-300 у часова акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы аналітыкаў Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Са слоў амерыканскага высокапастаўленага чыноўніка, украінскія сілы нанеслі ўдары ракетамі ATACMS па расейскай вайсковай базе ў акупаваным Крыме і нявызначанай цэлі на ўсход ад Бярдзянска.

ISW піша, што на геалакацыйных кадрах, апублікаваных 23 красавіка, бачна, як украінскія войскі наносяць удары па некалькіх радарах расейскай сістэмы СПА С-300 на паўднёвы ўсход ад акупаванай Валнавахі (на паўночны ўсход ад Бярдзянска).

Украінскія вайскоўцы пакуль не пацвердзілі гэты ўдар.

Украіна ўдарыла па аэрадроме ў Джанкоі ракетамі ATACMS

Уночы 17 красавіка жыхары Джанкоя паведамлялі аб выбухах і пажары ў раёне аэрадрома. Спадарожнік зафіксаваў шэсць асяродкаў узгарання на вайсковым аэрадроме ў Джанкоі і побач з ім.

Размова ідзе аб месцы дыслакацыі гелікаптэрнага палка 4-га камандавання ВПС і СПА Паўднёвай вайсковай акругі. Аэрадром атакавалі балістычнымі ракетамі.

Са звестак крымскіх паблікаў, на аэрадроме базаваліся не толькі ўдарныя гелікаптэры. Раней на лётным полі фіксавалі пускавыя ўстаноўкі С-300/С-400.

У выніку ўдару вораг страціў чатыры гелікаптэры і адну ўстаноўку СПА. Падчас атакі знішчаны або часткова пашкоджаны чатыры гелікаптэры - два Ка-52 і два Мі-28. Ёсць нібыта траплянне па пускавой усталёўцы СПА С-300. Страты асабовага складу УС РФ удакладняюцца.

Украіна выпусціла сама меней дзве балістычныя ракеты ATACMS па аэрадроме расейцаў у Джанкоі. Пра гэта заявіў аналітык Defense Express Іван Кірычэўскі.

Нагадаем, што Reuters пісала са спасылкай на ананімнага амерыканскага чыноўніка, што ЗША ўжо паставілі Украіне дальнабойныя ATACMS.

Украіна паспяхова выкарыстоўвае іх на полі бою. Упершыню выкарыстала іх 17 красавіка, ажыццявіўшы ўдар па аэрадроме расейцаў у Крыме.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках