29 красавiка 2024, панядзелак, 12:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС: Беларусь будзе ўступаць у СГА у складзе Мытнага саюза

10

Гэта пры тым, што Расея і Казахстан маюць намер уступаць у СГА паасобку.

Беларусь пацвярджае сваю гатоўнасць уступіць у СГА у складзе краінаў Мытнага саюза. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«На сённяшні дзень ёсць адзін сур'ёзны дакумент - гэта рашэнне кіраўнікоў урадаў (Беларусі, Расеі і Казахстана-ІФ) пра тое, што мы ўступаем у СГА адзінай мытнай тэрыторыяй», - сказаў Андрэй Еўдачэнка. «Іншых рашэнняў у нас няма», - дадаў ён.

Паводле яго словаў, «мы не можам абапірацца ў нашай стратэгіі на асобныя заявы асобных палітыкаў і спецыялістаў». «У любым выпадку, у нас ёсць рашэнне нашых прэм'ер-міністраў, і ніхто гэтае рашэнне пакуль не адмяняў», канстатаваў А. Еўдачэнка пазіцыю беларускага боку адносна перспектываў уступлення ў СГА.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках