29 красавiка 2024, панядзелак, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея разлічвае далучыцца да СГА ў 2011 годзе

7

Шанцы на ўступленне ў СГА ў наступным годзе вялікія як ніколі, заявіў памочнік прэзідэнта РФ Аркадзь Дварковіч.

«Мы разлічваем, што даклад працоўнай групы - ключавы дакумент для ўступлення ў СГА - будзе гатовы ў пачатку наступнага года, і што працэс уступлення завершыцца ў 2011 годзе», - сказаў Аркадзь Дварковіч у інтэрв'ю тэлеканалу RT, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Паводле яго словаў, «шанцы на ўступленне ў СГА ў наступным годзе вялікія як ніколі - у асноўным дзякуючы таму, што вялізны прагрэс быў дасягнуты на перамовах са Злучанымі Штатамі».

«Мы ўзмоцнена працуем над тым, каб узгадніць тэхнічныя пытанні, якія застаюцца, у прыватнасці, як увязаць наш Мытны саюз з Казахстанам і Беларуссю з сяброўствам у СГА, - адзначыў ён. - Але гэта ўжо не палітычныя, а тэхнічныя пытанні».

Як паведамлялася, РФ і ЗША ў канцы верасня заявілі пра ўзгадненне ўсіх пытанняў у межах далучэння РФ да СГА.

Тым не менш, яшчэ захоўваецца шэраг пытанняў, у тым ліку з ЕЗ па экспартных пошлінах на лес. Акрамя таго, захоўваюцца рознагалоссі ў дачыненні да аб'ёмаў субсідый сельскай гаспадарцы, па памеры квотаў на імпарт мяса ў РФ, па шэрагу ветэрынарных і фітасанітарных мераў (напрыклад, па рашэнні РФ увесці забарону з 1 студзеня 2011 года на выкарыстанне замарожанай кураціны ў перапрацоўцы).

Наступны раўнд шматбаковых кансультацый у гэтым годзе запланаваны на тыдні з 6 снежня, на якім будзе разгледжаны кансалідаваны пералік абавязальніцтваў РФ па доступе на рынак паслуг, чарговая частка дапрацаваных раздзелаў выніковага даклада (прыкладна 6 частак), а таксама вызначаны графік перамоваў на пачатак 2011 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках