29 красавiка 2024, панядзелак, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Ваўкавыска прысудзілі штраф за памятную дошку Геніюш

11

Міколу Кавальчука судзілі за вывешванне мемарыяльнай дошкі ў гонар 100-годдзя паэткі Ларысы Геніюш.

У Ваўкавыску адбыўся суд над Міколам Кавальчуком, якога абвінавачвалі ў самавольным вывешванні мемарыяльнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш. Суддзя прысудзіў штраф, але пастанавіў вярнуць Кавальчуку шыльду, перадае «Радыё Рацыя».

У гэтым годзе 27 ліпеня Мікола Кавальчук усталяваў памятную дошку ў гонар 100-годдзя Ларысы Геніюш на доме, у якім нарадзілася паэтка. Гэты дом у свой час быў перавезены з фальварка Жлобаўцы ў Ваўкавыск. Аднак, па загадзе райвыканкама, шыльда была знятая супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія склалі пратакол на Міколу Кавальчука і абвінавацілі яго ў тым, што ён самавольна без адпаведнага дазволу ўсталяваў гэтую дошку.

Сёння суд вынес пастанову і прызначыў штраф у памеры 70 тысячаў беларускіх рублёў за самавольнае ўсталяванне шыльды. У той жа час суд пастанавіў вярнуць памятную дошку, якая зараз знаходзіцца ў міліцыі, яе законнаму ўладальніку Міколу Кавальчуку. Мікола не выключае, што будзе абскарджваць рашэнне суда, а таксама звяртацца ў пракуратуру з мэтай даведацца, хто тыя людзі, якія знялі шыльду, бо яны ў свой час не назваліся і праводзілі нейкую спецаперацыю каля дома, на якім была ўсталяваная шыльда.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках