10 траўня 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» выйшла ў групавы этап гандбольнай Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты менскага «Дынама» занялі першае месца ў кваліфікацыйнай групе 2.

Турнір прайшоў 3-5 верасня ў Партугаліі, нагадвае БелаПАН.

Беларуская каманда выйграла ў македонскага «Металурга» - 27:21, запарожскага ЗТР - 29:28 і згуляла ўнічыю з гаспадарамі, клубам «Порту» - 23:23.

Выніковае становішча: «Дынама» - 5 ачкоў (розніца мячоў 79-72), «Порту» - 4 (74-67), ЗТР - 2 (73-79), «Металург» - 1 (68-76).

На групавым этапе «Дынама» згуляе ў групе С з камандамі «Чэхаўскія мядзведзі» (Расея), «Ольбарг» (Данія), «Пік» (Венгрыя), «Вальядалід» (Іспанія) і «Шафхаўзен» (Швейцарыя).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках