17 траўня 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Аўтарадыё» не вернецца

14
«Аўтарадыё» не вернецца

Ягоную частату аддадуць радыё «Сталіца».

Пра тое, што частату 105,1 Мгц могуць перадаць радыё «Сталіца», распавёў «Еўрарадыё» дырэктар гэтай радыёстанцыі.

«Мы падалі заяўку, каб нам далі частату ў ФМ дыяпазоне. Нам сказалі, што дадуць... Напэўна, гэта будзе 105,1», - прызнаецца дырэктар радыё «Сталіца» Алег Міхалевіч.

Міністэрства інфармацыі пакуль нічога канкрэтнага не кажа. Але рашэнне можа быць прынятае хоць заўтра, лічыць дырэктар «Аўтарадыё» Юрый Базан.

«Трэба проста чакаць. Калі будзе паседжанне Камісіі - не вядома. Яна ў прынцыпе збіраецца не радзей, чым раз на два месяцы. Але гэта можа здарыцца і ў панядзелак... І - праз месяц», - кажа Базан.

Еўрарадыё датэлефанавалася да Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Спачатку РУП «БелГІЭ» павінен адабраць частаты, распавядае намеснік начальніка сектара ўпраўлення радыёчастотных рэсурсаў Юрый Чычын:

«Мінінфарм нам адправіў заяўку на разгляд магчымасці выкарыстання частаты (105,1 Мгц). Літаральна ўчора мы накіравалі яе ў РУП БелДІЭ, інспекцыю па электрасувязі. Яны будуць праводзіць працу - адбіраць частату...»

Між тым, «Аўтарадыё» да гэтага часу працягвае плаціць за частату! Пакуль частата аплачаная да 31 сакавіка 2012 года. І сума набегла немаленькая, - кажа Юрый Базан.

«Мы аплацілі да канца сакавіка. За год мы заплацілі больш за 16 мільёнаў», - кажа ён.

Нагадаем, 12 студзеня 2011 года рэдакцыя Аўтарадыё атрымала прадпісанне Мінсувязі аб спыненні дазволу на права выкарыстання частот. Загад аб спыненні вяшчання Аўтарадыё быў вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні. На ім стаяў подпіс старшыні камісіі Алега Праляскоўскага.

Афіцыйнай прычынай пазбаўлення радыёстанцыі частот стала «невыкананне творчай канцэпцыі і распаўсюд інфармацыі, якая ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Падчас выбарчай кампаніі Аўтарадыё выпускала ў эфір ролікі кандыдатаў у прэзідэнты Саннікава і Някляева, дзе тыя заклікалі прыходзіць «на плошчу».

Нагадаем, што з 1999 года «Аўтарадыё» працавала на частаце 67,7 Мгц. З 2001 года да яе дадалася яшчэ адна частата - 105,1 Мгц.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках