29 красавiка 2024, панядзелак, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беленькі: Беларусам кінуты выклік

9
Беленькі: Беларусам кінуты выклік

28 кастрычніка Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ арганізуе ў Менску шэсце і мітынг, прысвечаныя Дню памяці продкаў - «Дзяды».

Ці будуць нейкія асаблівасці ў гэтым святкаванні «Дзядоў» у сувязі з будаўніцтвам каля Курапатаў забаўляльна-рэстараннага комплексу «Бульбаш-хол»?

На гэтае пытанне «Радыё Свабода» адказаў намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі.

- Праз Курапаты, як праз прызму, мы можам бачыць, як пераламляецца і свядомасць нашага грамадства. Часам Курапаты правяраюць на трываласць, гэта як лакмусавая папера.

З'яўленне гэтай пабудовы не з'яўляецца нечаканасцю. Сама гэтая пабудова, па вялікім рахунку, не шкодзіць Курапатам, паколькі не парушаны тыя нормы, якія закладзены ў зоне рэгулявання. Гаворка пра іншае - чым будзе напоўнена гэтая пабудова і якая яе форма ў выглядзе той шыльды, якую мы абмяркоўваем.

Беларусам напярэдадні «Дзядоў» кінулі пальчатку, зрабілі выклік. Таму я ў гэтай сітуацыі рэкамендаваў бы ўсім праявіць вытрымку і годна правесці шэсце і мітынг на «Дзяды». Пры гэтым колькасць людзей, якія прыйдуць на шэсце, і стане адказам на гэты выклік. Таму я б сказаў так: давайце пакажам, што мы - нацыя, што мы можам салідарна даваць адпор такім абразам. А для гэтага прыходзьце на «Дзяды».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках