28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У вайсковай частцы Баранавічаў загінуў салдат тэрміновай службы

58
У вайсковай частцы Баранавічаў загінуў салдат тэрміновай службы

Вайскоўца прыціснула бетоннай плітой падчас дэмантажу даху.

Як паведаміў Intex-press афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Руслан Макарук, трагедыя адбылася днём 29 кастрычніка.

«Пры правядзенні дэмантажу даху былой заправачнай станцыі, размешчанай на тэрыторыі часткі, бетоннай плітой, якая абрынулася, быў смяротна траўміраваны вайсковец тэрміновай службы», - коратка распавёў пра абставіны здарэння ён.

У якой частцы адбылася трагедыя, узрост загінулага і адкуль ён родам, Руслан Макарук паведамляць не стаў.

Па неафіцыйнай інфармацыі, салдат родам з Брэсцкай вобласці, служыў у 85-й брыгадзе сувязі.

Праверку па факце гібелі салдата тэрміновай службы праводзіць Баранавіцкі гарадскі аддзел Следчага камітэта РБ.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках