Справы аб выкраданнях апазіцыянераў закрыюць
62
15:32, — Палітыка
Улады рыхтуюцца спыніць нават фармальнае расследаванне па фактах знікнення апазіцыянераў.
Пра гэта заявіў 10 снежня на пасяджэнні круглага стала ў Менску праваабаронца, юрыст Гары Паганяйла.
У 1999 годзе ў Беларусі бясследна зніклі выконваючы абавязкі старшыні Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, бізнесмен Анатоль Красоўскі і былы кіраўнік МУС Юрый Захаранка. Улетку 2000 года знік журналіст Зміцер Завадскі. Пасля былі апублікаваныя дакументы, у тым ліку рапарт намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Лапаціка, якія сведчылі, што з апазіцыйнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі расправіўся «эскадрон смерці». Загады яму аддавала вышэйшае кіраўніцтва краіны. Сярод датычных да выкраданняў і забойстваў згадваўся і Юрый Сівакоў - яму пасля, як і шэрагу іншых беларускіх чыноўнікам, з-за гэтага быў забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвяза.
Па словах Паганяйлы, справы зніклых могуць быць зачыненыя за заканчэннем тэрміну даўнасці. «Праз паўтара года заканчваецца гэты тэрмін, 15 гадоў, які ўстаноўлены ў заканадаўстве. І я думаю, што гэтыя тэрміны даўнасці будуць ужытыя», - лічыць праваабаронца.
Таму, адзначыў Паганяйла, беларускім праваабаронцам трэба зрабіць усё для таго, каб улады «пачалі рабіць тое, што яны павінны зрабіць». «Трэба арганізаваць шырокую грамадскую кампанію, якая прымусіць уладу расследаваць гэтыя справы па той версіі, па якой яна нават не спрабавала гэта зрабіць, гэта значыць па версіі знікнення па палітычных прычынах», - заявіў юрыст.
Паводле яго інфармацыі, «на аператыўным узроўні гэтыя справы даўно расследаваныя». «Патрабуецца проста замацаваць працэсуальна тыя доказы, якія ўжо былі сабраныя, якія ёсць. Трэба аформіць іх у крымінальную справу, і яна ўжо фактычна гатовая для перадачы ў суд», - цытуе БелаПАН Паганяйла.
Тым не менш ён не спадзяецца, што судовы працэс пачнецца «пры гэтай уладзе». «Таму што да гэтых знікненняў, і гэта маё перакананне, датычныя асобы, якія да гэтага часу займаюць вышэйшыя пасады ў дзяржаве», - адзначыў праваабаронца.
Напісаць каментар (62)
Навіны
па тэме
- Тэму зніклых у Беларусі палітыкаў рэанімуе Масква?
- Алкаеў у Менску сустракаўся з новымі сведкамі «па справе зніклых» (Відэа)
- Святлана Завадская: Пасля такіх слоў Сівакоў павінен быць дапытаны
- Сівакоў пра выкраданні палітыкаў: Мая віна ў гэтым была
- Гары Паганяйла: Рэжым плануе закрыць справу Захаранкі ў 2014 годзе
Экспарт
Новости партнеров




