banner1 banner1 banner1

11.12.2012

Хілары Клінтан: ЗША абараняюць правы чалавека і дома, і за мяжой 13

17:30, — Палітыка

Хілары Клінтан: ЗША абараняюць правы чалавека і дома, і за мяжой

Дзяржсакратар Злучаных Штатаў выступіла з заявай, прысвечанай Сусветнаму дню правоў чалавека.

Хілары Клінтан заявіла, што для яе краіны правы чалавека застаюцца краевугольным каменем, і ЗША пацвярджаюць сваю прыхільнасць абароне тых фундаментальных ісцін, аб якіх гаворыцца ў дэкларацыі, падпісанай 10 снежня 1948 года.

«Мы робім гэта шляхам распаўсюджвання ўніверсальных свабод, замацаваных ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова, свабоды сходаў і свабоды веравызнання. Калі ўрад імкнецца адмаўляць гэтыя свабоды шляхам рэпрэсіўных законаў і грубай сілы, мы выступаем супраць падобнага ціску і падтрымліваем людзей па ўсім свеце ў абароне іх правоў», - гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША (пераклад - charter97.org).

Правы чалавека ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго, і недапушчальна ахвяраваць адным з іх у імя іншага, падкрэсліла Хілары Клінтан.

«Мы імкнемся абараніць гэтыя правы ў сябе дома і выступаем у іх абарону за мяжой, так як гэта з'яўляецца цэнтральным элементам нашай ідэнтычнасці, - заявіла дзяржсакратар ЗША. - Урады, якія паважаюць правы чалавека і адлюстроўваюць волю свайго народа, больш стабільныя, бяспечныя і квітнеючыя ў доўгатэрміновай перспектыве. Яны з'яўляюцца лепшымі саюзнікамі ЗША».

Хілары Клінтан нагадала аб асаблівай адказнасці сваёй краіны ў справе абароны правоў чалавека.

«Тыя з нас, каму пашанцавала жыць у такіх краінах, як Злучаныя Штаты, маюць дадатковую адказнасць, па-першае - у захаванні пільнасці ў тым, што мы маем і ў рэалізацыі нашых абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў сябе дома, а па-другое - у тым, каб дапамагчы іншым атрымаць тое, што ёсць у нас - магчымасць жыць у годных умовах.

Мы будзем працягваць падтрымліваць і распаўсюджваць гэтыя асноўныя свабоды, мы будзем працягваць казаць аб прыгнёце там, дзе гэта адбываецца, мы будзем працягваць умацоўваць памяркоўнасць і мы будзем працягваць працаваць у напрамку стварэння больш справядлівага і бяспечнага свету.


Навіны
па тэме


Напісаць каментар (13)

Падзяліся!




Меркаванне


Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Танкавы прарыў у мінулае стагоддзе

Уладзімір Халіп

Чиновники, не позорьтесь!

Чиновники, не позорьтесь!

Ирина Халип

Путин стал вторым. И последним

Путин стал вторым. И последним

Юрий Фельштинский

Предвыборный маскарад

Предвыборный маскарад

Татьяна Новикова

Спыніцеся

Спыніцеся

Зміцер Дашкевіч



Учора на сайце:

наведвальнікаў 277687
праглядаў 1681297

Папулярныя навіны

Не пойдет на уступки – будет война (70612)

20.01, 10:53, Виталий Портников, haqqin.az — Украіна

Политолог: Порошенко нанес сокрушительный удар по Кремлю (70432)

24.01, 19:17, — Украіна

Беларускае войска рыхтуецца да вайны (62770)

24.01, 19:23, — Грамадства

Подробности удара сил АТО: центр радиоперехвата ГРУ уничтожен, выжившие уходят из Донецка (61363)

20.01, 17:05, — Украіна

Барыс Жаліба: Курс даляра дасягне 18-20 тысяч рублёў (52639)

21.01, 18:21, — Эканоміка

МИД России требует отдать Донецкий аэропорт боевикам (51913)

18.01, 22:16, — Украіна

Фотафакт: 2 даляры ў Беларусі (47675)

20.01, 17:00, — Эканоміка

Донецкий журналист: Российские террористы прокололись, сообщив, что в остановку попала мина (47220)

22.01, 16:36, — Украіна

Расейскія войскі ва Украіне пачалі наступ па ўсім фронце (46413)

21.01, 10:26, — Украіна

План Крамля: СМІ апублікавалі ліст Пуціна Парашэнку (44211)

24.01, 8:51, — Украіна

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: