29 красавiка 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотавыстава «Лісты: Мужнасць і боль» у Браціславе (Фота)

2

У славацкай сталіцы адкрылася выстава беларускага фатографа Андрэя Дубініна «Лісты: Мужнасць і боль», прысвечаная сем'ям палітвязняў.

Выстава, якая прайшла ў універсітэцкай бібліятэцы Браціславы, была арганізаваная беларускай ініцыятывай «Вызваленне» і славацкай студэнцкай асацыяцыяй Ad Hoc пры падтрымцы charter97.org. Адкрыццю выставы папярэднічала публічная дыскусія з удзелам прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці - былых палітзняволеных каардынатараў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Атрошчанкава і Уладзіміра Кобеца, намесніцы лідара «Маладога фронту» Анастасіі Палажанка, дачкі былога палітвязня, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Зміцера Бандарэнкі - Юліі Бандарэнка. У дыскусіі прынялі ўдзел былы намеснік міністра замежных спраў Славакіі Мілан Ежовіца (Milan Ježovica), прадстаўнік Даследчага цэнтра Славацкай знешнепалітычнай Асацыяцыі (SFPA) Уладзімір Білчык (Vladimír Bilčík), прадстаўнік Фонду «Понціс» Андрэа Кокс (Andrea Cox), прэзідэнт пен-цэнтра Славакіі Густаў Мурын (Gustáv Murín), журналісты, прадстаўнікі няўрадавых арганізацый і палітычных партый, студэнты, прадстаўнікі дыпкорпуса.

Мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць, а дыскусія доўжылася даўжэй за запланаваны час. Выступленні беларускіх гасцей горача віталіся, спектр пытанняў, якія абмяркоўваліся, не абмежаваўся тэмай выставы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках