29 красавiка 2024, панядзелак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвяры беларускага правасуддзя заклікаюць да байкоту «выбараў»

18
Ахвяры беларускага правасуддзя заклікаюць да байкоту «выбараў»

«Выбары» у Беларусі страцілі ўсялякі сэнс, яны ператварыліся ў фарс, калі «дэпутатаў» не выбіраюць, а прызначаюць ў адміністрацыі Лукашэнкі.

Пра гэта ў адкрытым звароце ў адміністрацыю Лукашэнкі, старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, галоўным рэдактарам газет «Народная воля», «Советская Белоруссия» и «Рэспубліка» напісали 59 ахвяраў беларускага правасуддзя.

Тэкст адкрытага звароту «Белорусскому партизану» перадала Людміла Кучура.

«На 23 верасня 2012 года ў нашай краіне прызначаныя чарговыя «выбары», на гэты раз - у вышэйшы прадстаўнічы, заканадаўчы орган Рэспублікі Беларусь, высока названы «парламентам». Аднак мы ведаем кошт гэтай назве, на ўласным вопыце пераканаліся, па нашай перапісцы з «дэпутатамі», якія адказвалі на нашы звароты жаласнымі адпіскамі, якія сведчаць аб фармальных паўнамоцтвах як «дэпутатаў», так і заканадаўчай улады ў цэлым.

Па законах, прынятых «дэпутатамі» «парламента», павінна жыць краіна. Аднак беларускія чыноўнікі пастаянна парушаюць законы, у тым ліку і самі «дэпутаты». Вось чаму ў нас пануе беззаконне. Прыняцце новых законаў пры такім становішчы будзе толькі садзейнічаць беззаконню і пакрываць яго.

«Выбары» у Беларусі страцілі ўсялякі сэнс, яны ператварыліся ў фарс, калі «дэпутатаў» не выбіраюць, а прызначаюць ў адміністрацыі Лукашэнкі. Для нас гэтыя «выбары» нічога не значаць, і мы не пойдзем на іх, рэалізуючы сваё права «вырашаць, ці ўдзельнічаць у «выбарах», заклікаць да іх байкатавання (арт.арт. 5, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Таму мы, група грамадзян з розных рэгіёнаў Беларусі, адмаўляемся галасаваць, і аб'яўляем байкот «выбарам» «дэпутатаў».

Мы заклікаем усіх, хто пацярпеў ад самавольства чыноўнікаў, усіх вальнадумных грамадзян Беларусі далучацца да нас, і адкрыта заявіць пра байкот «выбараў».

Страх трэба пераадолець не толькі для сябе, але і для нашых дзяцей і ўнукаў! Падумайце, у якой краіне яны будуць жыць, якую спадчыну мы ім пакідаем, якімі словамі яны будуць нас успамінаць?! Бо наша будучыня залежыць не толькі ад мінімуму з «шкваркi і чаркi», які навязала ўлада, і некалькіх сотняў даляраў. Для годнага жыцця нашых дзяцей патрабуецца куды больш і, у першую чаргу, улада, якая шчыра служыць свайму народу.

Мы таксама заклікаем прадстаўнікоў адміністрацыі Лукашэнкі і Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па «выбарах» і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў растлумачыць, чаму парушаюцца нормы Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб праве грамадзян на сумленныя, празрыстыя выбары», - гаворыцца ў звароце.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках