27 красавiка 2024, Субота, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы патрабуюць расследаваць напады на журналістаў

6
Праваабаронцы патрабуюць расследаваць напады на журналістаў

Міжнародныя арганізацыі «Камітэт абароны журналістаў» і Index of Censorship звярнуліся да беларускіх уладаў.

«Гэтая гвалтоўная перашкода збору інфармацыі пацвярджае сумніўную рэпутацыю Беларусі. Улада павінна спыніць грубую тактыку цэнзуры праз збіццё і затрыманні і пачаць паважаць свой выбарчы працэс, дазваляючы асвятляць «парламенцкія выбары» без перашкод», - цытуе прэс-служба БАЖ Ніну Агнянаву, каардынатара праграмы Камітэта абароны журналістаў па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

«Такія дзеянні з боку праваахоўных органаў Беларусі - не рэдкасць. Асабліва падчас палітычных кампаній. Гэта далёка не першы выпадак ужывання грубай сілы супраць удзельнікаў мірных вулічных акцый і журналістаў, якія гэтыя акцыі асвятляюць. Пры гэтым фармальна ў Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць за перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў. Таму вінаватыя ў нападзе павінны панесці адказнасць перад законам», - кажа прадстаўнік беларускай праграмы арганізацыі Index on Censorship Андрэй Аляксандраў.

Нагадаем, 18 верасня супрацоўнікі спецслужбаў разагналі пікет «Zмены». Ініцыятары акцыі збіраліся агітаваць за байкот будучых «выбараў».

Акрамя пікетоўцаў, людзі ў цывільным затрымалі журналістаў Сяргея Грыца, Васіля Фядосенку, Таццяну Зянковіч, Паўла Падабеда, Аляксандра Баразенку і здымачную групу нямецкага тэлеканала ZDF.

Пазней супрацоўнікаў СМІ адпусцілі. Аднак міліцыянты знішчылі адзнятыя імі матэрыялы.

Пры затрыманні найбольш пацярпеў фотакарэспандэнт Сяргей Грыц, якому зламалі акуляры і разбілі твар.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках