28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антону Сурапіну змянілі месца падпіскі аб нявыездзе

1
Антону Сурапіну змянілі месца падпіскі аб нявыездзе

Фатограф Антон Сурапін пераехаў у Менск.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, сёння журналісту падпіску аб нявыездзе перанеслі са Слуцка ў Менск.

«Дамагчыся змены падпіскі аб нявыездзе на Менск было няцяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта пагадзіліся. Я ўчора пераехаў у Менск, усё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябар дапамог з жыллём», - распавёў Сурапін.

Цяпер Сурапін праходзіць практыку, а з 1 кастрычніка працягне вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ. «Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа ў дачыненні да мяне», - сказаў ён.

Аднаматорны самалёт са шведскім экіпажам з супрацоўнікаў піяр-кампаніі Studio Total з плюшавымі мішкамі на борце перасёк паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ускраінай Менска больш за 800 цацак з цыдулкамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.

Нягледзячы на тое, што ваенныя і памежнікі адмаўлялі парушэнне дзяржмяжы, па дадзеным факце была ўзбуджаная крымінальная справа. 13 ліпеня ў рамках расследавання быў затрыманы 20-гадовы Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых шведамі цацачных мядзведзяў. Пазней стала вядома аб затрыманні КДБ рыэлтара Сяргея Башарымава, які займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога шведы маглі або планавалі здымаць жыллё.

17 жніўня Сурапіну і Башарымаву змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках