28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст Сяргей Грыц зняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю

7
Журналіст Сяргей Грыц зняў пабоі і напісаў заяву ў міліцыю

Напісаць заяву яму прапанавалі супрацоўнікі таго самага Фрунзенскага РУУС.

Раніцай 19 верасня фотакарэспандэнт Associated Press наведаў Фрунзенскае РУУС і напісаў заяву аб нанясенні яму траўмы.

- Я апісаў усе падрабязнасці, прыклаў 5 фота, на якіх зафіксаваны момант затрымання, - распавёў журналіст прэс-службе ГА «БАЖ».

Менавіта ў гэтае аддзяленне міліцыі яго разам з іншымі журналістамі прывезлі пасля разгону акцыі «Боршч ад Ярмошынай».

Супрацоўнікі РУУС самі патэлефанавалі Сяргею з прапановай напісаць заяву. Учора журналіст звярнуўся ў сваю раённую паліклініку з нагоды разбітага вока. Медыкі, паводле працэдуры, патэлефанавалі ў міліцыю па месцы здарэння. А міліцыянты «адпрацавалі схему» і самі запрасілі пацярпелага паскардзіцца.

- Смешна, але атрымліваецца, што на адным паверсе РУУС сядзяць тыя, хто мяне біў, а на другім - тыя, каму я пішу скаргу, - дзівіцца журналіст.

Паводле яго слоў, кіраўніцтва Associated Press таксама палічыла, што без пакарання такія дзеянні не павінны застацца, і падтрымала ідэю скаргі.

- Грубасць «у наяўнасці» і «на твары»... Навошта так было рабіць, я хацеў бы спытаць? - абураецца журналіст.

Сяргей распавёў пра цікавую размову, якая адбылася 18 верасня з чалавекам у цывільным, які аддаваў журналістам дакументы перад вызваленнем.

- Я спытаўся ў яго - маўляў, як далей будзем жыць і працаваць? А ён мне: раю вам не хадзіць на такога роду мерапрыемствы, так як міліцыя будзе паводзіць сябе неадэкватна... Я пытаюся - міліцыя не ведае законаў альбо ведае і не збіраецца іх выконваць? Тады ён, здаецца, зразумеў, што ляпнуў нешта не тое... Дарэчы, увечары, паглядзеўшы фота затрымання, я пазнаў свайго суразмоўцу ў тым «цывільным», які адбіраў тэлекамеру ў немцаў з ZDF. Я ўпэўнены на 99%, што гэта быў ён.

Фота Reuters

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках